viasna on patreon

У некаторых сельгасгаспадарках Зэльвеншчыны зарплата ніжэй за мінімальную

2012 2012-01-18T12:10:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/traktar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У сельгасарганізацыях «Бародзічы» і «Міжэрычы» Зэльвенскага раёна зарплата ў некаторых работнікаў ніжэй мінімальнай. Вяскоўцы незадаволеныя такой аплатай іх працы. Працуюць яны з раніцы да вечара і практычна без выходных, а памер налічанага ім заробку ніжэй памеру мінімальнай заработнай платы, устаноўленай Пастановай Савета Міністраў. Напрыклад, журналісту працоўных майстэрняў у вёсцы Бародзічы сказалі, што заробак іх не перавышае 600-700 тысяч рублёў, а ў паляводаў яшчэ менш. Галоўны эканаміст СВК “Міжэрычы” прызнаўся, што такія працоўныя ў іх гаспадарцы ёсць. Але некаторым работнікам у канцы года далі даплату. Па словах галоўнага эканаміста «Міжэрычы», у гэтым годзе ў гаспадарцы будуць старацца, каб працоўныя атрымлівалі не менш за мінімальную, калі не будзе парушацца працоўная дысцыпліна.

Тым не менш, людзі па гэтым пытанням куды толькі не звярталіся: і да кіраўніцтва СВК і ў мясцовы райвыканкам, але вынікаў ніякіх. А нядаўна вяскоўцы з нагоды нізкай зарплаты звярталіся да намесніка старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці Анатоля Дарожкі, які адзначыў, што «плаціць чалавеку менш устаноўленай нормы, не маючы на ​​тое важкіх падстаў, не можа ніхто».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства