Сёньня моладзь правядзе першую вясновую акцыю
Сёньня моладзь правядзе першую вясновую акцыю
Сёньня а 8-й вечара актывісты моладзевага дэмакратычнага руху ладзяць флэш-моб на Кастрычніцкім пляцы. Яны разьлічваюць, што ў акцыі, якая прысьвечана падзеям 19 сакавіка 2006 году, возьмуць удзел некалькі дзесяткаў чалавек.
Арганізатары флэш-мобу прапануюць удзельнікам акцыі прыйсьці на Кастрычніцкі пляц а 8-й вечара і пастаяць некалькі хвілінаў без сьцягоў і транспарантаў. Кіроўцам аўтамабіляў прапануюць сыгналіць на знак салідарнасьці з удзельнікамі акцыі і тымі людзьмі, якія год таму сабраліся на плошчы ў дзень галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах.
Як паведамляе Радыё Свабода, Арганізатары флэш-мобу разьлічваюць на тое, што, паводле новага Адміністрацыйнага кодэксу аб правапарушэньнях, міліцыянты ня змогуць абвінаваціць іх ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве, а абвінаваціць адразу некалькі дзесяткаў чалавек у тым, што яны адначасова спраўлялі натуральную патрэбу ці ўжывалі лаянку, таксама будзе немагчыма.