Затрыманы журналіст часопісу «Magazyn Polski na uchodzstwie»
https://spring96.org./be/news/6218
2007
2007-03-19T10:00:00+0200
2007-03-19T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У Горадні ў затрыманы Ігар Банцар — журналіст часопіса «Magazyn Polski na uchodzstwie». Яго пасадзілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня Ленінскага райаддзелу міліцыі Горадні. Паводле міліцыянтаў, «за дробнае хуліганства», паведамляе Радыё Свабода.
Галоўны рэдактар часопісу Андрэй Пачобут зазначае, што Ігар Банцар ніякай дзейнасьцю, апроч журналісцкай, не займаецца. Рэдактар не выключае магчымасьці, што ўвагу міліцыі маглі прыцягнуць вострыя публікацыі Ігара ў апошніх нумарах «Magazyna…», што датычылі дзейнасьці праўладнага Саюзу палякаў.
Паводле «Радыё Свабода»