Міліцыя не здолела адшукаць доказаў віны берасьцейскага актывіста
17 сакавіка ў а 15 гадзіне ў Берасцейскай фартэцыі ля манументу “Смага “патрулём міліцыі быў затрыманы Дзяніс Турчаняк, нібыта за распаўсюд запрашэньняў-віншаваньняў на сьвяткаваньне Дня Волі ў Менску (25 сакавіка). Амаль гадзіну затрыманы чакаў міліцэйскай машыны. Потым прыкладна паўтары гадзіны яго везьлі у Ленінскі аддзел РАУС горада Берасьця. У 17-40 юнак быў дастаўлены ў райаддзел. Але супрацоўнікі міліцыі ня здолелі адшукаць доказаў ягонай віны, а таму а 18 гадзіне без складаньня пратаколу і тлумачэньняў яму дазволілі пакінуць будынак райадзелу.
Чарговае затрыманьне маладзёвага актывіста каментуе праваабаронца Уладзімір Вялічкін:
“Дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі ў дачыненьні да Дзяніса Турчанюка лёгка вытлумачальныя: напярэдадні Дня Волі кіраўніцтва МУС прымае превентыўна-прафілактычныя меры, каб не дапусьціуь публічных выступаў і дзяньняў апазіцыі. А таму цікаўнасць яго супацоўнікаў да Дзяніса супадае па часе з зацікаўленасцю з боку сілавых структур моладдзю, якая можа належаць да апазіцыйнай плыні. Так, днямі супрацоўнікі КДБ цікавіліся маладымі людзьмі ў Баранавічах, а 16 сакавіка шэраг маладых актывістаў атрымалі позвы ў берасцейскае КДБ. Можна зрабіць выснову, што з нейкага цэнтру аддадзены адмысловы загад правесьці контрзахады супраць апазіцыі. Што мы сёньня і назіраем.”