viasna on patreon

У Гародні на 10 сутак засудзілі журналіста Ігара Банцара

2007 2007-03-20T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

19 сакавіка суд Ленінскага раёну Гародні засудзіў на дзесяць сутак арышту Ігара Банцара — сябру Саюзу палякаў на Беларусі на чале з Анжалікай Борыс. Судзьдзя Натальля Козел на падставе паказаньняў сьведкаў-міліцыянтаў палічыла, што Банцар брыдкасловіў у грамадзкім месцы, што з’яўляецца адміністрацыйным правапарушэньнем.

Банцара затрымаў 18 сакавіка маёр міліцыі Пётр Ленц у Гародні а другой палове дня ў цэнтры гораду. Банцара прымусова даставілі ў РАУС Ленінскага раёну, дзе склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні і пакінулі нанач у ізалятары часовага ўтрыманьня. На наступны дзень адбыўся суд, які і пакараў моладзевага актывіста дзесяцісутачным арыштам, паведамляе “Радыё Рацыя”.

Банцар зьяўляецца карэспандэнтам часопісу “Магазын польскі ў выгнаньні”, і на думку галоўнага рэдактара гэтага выданьня Анджэя Пачобута менавіта прафэсійная дзейнасьць журналіста і стала падставай для арышту:

— У апошніх нумарах часопісу „Магазын польскі ў выгнаньні” выйшла некалькі артыкулаў Ігара, прысьвечаных дзейнасьці праўладнага Саюзу палякаў на Беларусі на чале зь Юзэфам Лучнікам, — адзначыў Пачобут. — Менавіта яны, на маю думку, і сталі рэальнай падставай арышту журналіста, таму што ў артыкулах утрымоўвалася жорсткая крытыка гэтай штучнай арганізацыі, утворанай па загадзе КДБ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства