Алесь Бяляцкі: “А вось з моваю – бяда”
https://spring96.org./be/news/64173
2013
2013-06-28T13:53:42+0300
2013-06-28T13:53:42+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/list-ales-vurvich.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Бялыніцкі журналіст Барыс Вырвіч 28 чэрвеня атрымаў ліст ад палітвязня, кіраўніка Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага.
Палітвязень падзяліўся сваімі развагамі наконт навінаў з жыцця дэмакратычнай суполкі Магілёўскай вобласці, а таксама распавёў пра сваё жыццё ў бабруйскай калоніі.
“Улетку добра не толькі на волі, але і тут не пагана, - піша Алесь Бяляцкі. – Часу вольнага ў мяне няшмат, але я не бядую, так ён хутчэй пралятае, ды і я яшчэ імкнуся штосьці зрабіць карыснага. Вельмі мяне цешыць, што ідзе актыўнае вяртанне і засваеньне нашай гісторыі. Вось і замак у Быхаве хоць троху давядуць да ладу. А вось з моваю – бяда. І тут трэба ўпірацца, колькі ёсць сілаў” – выказаў меркаванне Алесь Бяляцкі.