viasna on patreon

Адміністрацыя Беларуськалія цісне на прафсаюзы

2013 2013-09-02T10:59:12+0300 2013-09-02T10:59:12+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/belaruskalij.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Незадаволенасць сваім сацыяльна-эканамічным станам работнікі калійнага гіганта пачалі выяўляць яшчэ некалькі меяцаў назад. Свежая статыстыка Белстата пацвердзіла - сярэдні заробак па Салігорскім раёне ў чэрвені знізіўся амаль на 50 даляраў. Відавочна, што асноўны ўнёсак у гэткае зніжэнне зрабіла горадаўтваральнае прадпрыемства ААТ “Беларуськалій”.

Як стала вядома мясцовым праваабаронцам, у ліпені работнікі аднаго з руднікаў звярнуліся ў Незалежны прафсаюз гарнякоў з прапановай аб правядзенні пікету супраць пагаршэння ўмоваў аплаты працы на прадпрыемстве. Кіраўніцтва НПГ прапанову адхіліла ў спадзеве дамагчыся лепшых умоваў шляхам перамоваў з адміністрацыяй. Справядлівасці дзеля адзначым, што генеральны дырэктар паабяцаў тады пайсці на сустрач у гэтым пытанні.

Сітуацыя пагоршылася пасля разрыву адносінаў Беларуськалія са сваімі расійскімі парнёрамі з Уралкалія, супрацоўніцтва з якімі вялося ў межах Беларускай калійнай кампаніі. Кіраўнітву салігорскага калійнага гіганта прыйшлося спыняць вытворчасьць на двух рудніках ды пераводзіць рабочых на дзве транціны аклада. У такіх умовах адміністрацыя прадпрыемства аднавіла свае даўнія планы па змяншэнні сацыяльнай нагрузкі на выстворчасць. Гаворка найпреш пра пазбаўленне ад непрофільных структурных падраздзяленняў ААТ “Беларускалій” кшталту дзіцячых садкоў, рамонтна-будаўнічых упраўленняў, архітэктурна-праектных аддзелаў. Ад будаўніцтва ільготнага жытла для работнікаў прадпрыемства таксама плануецца адмовіцца на карысць арэнднага.

Такія змены ў сацыяльнай палітыцы прадпрыемства захаплення ў працаўнікоў не выклікалі. Для перадухілення магчымых пратэстаў адміністрацыя Беларуськалія правяла адмысловую нараду, на якой прысутнічалі кіраўнікі ўсіх рудаўпраўленняў, прадстаўнікі праўладнага ды незалежнага прафсаюзаў. Асноўны мэсыдж - насталі складаныя часы, неабходна згуртавацца ды патрываць. На нарадзе ад НПГ запатрабавалі безумоўнай падтрымкі дзеянняў адміністрацыі ў канфлікце з Уралкаліем і ў сітуацыі, што склалася на прадпрыемстве. У выпадку спробаў правядзення акцыяў пратэсту было паабяцана літаральна разагнаць незалежны прафсаюз цягам тыдня. Пад ціскам адміністрацыі кіраўніцтва НПГ абвесціла аб поўнай падтрымцы рабочымі кіраўніцтва прадпрыемства ў канфлікце з «Уралкаліем».

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства