viasna on patreon

Гродна: журналіст Алесь Дзянісаў аштрафаваны на 30 базавых велічынь

2014 2014-04-04T15:30:00+0300 2014-04-04T13:42:20+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/ales-dzjanisau1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Журналіст Алесь Дзянісаў

Журналіст Алесь Дзянісаў

24 сакавіка Дзянісава дапыталі ў аддзяленні міліцыі “Цэнтр” па вул. Гараднічанскай, куды папярэдне ён быў выкліканы павесткай.

Журналіста абвінававаюць паводле ч. 2 арт. 22.9 Адміністратыўнага кодэксу РБ, а канкрэтней у супрацы з тэлеканалам “Белсат”, зарэгістраваным у Польшчы. Супрацоўнікі тэлеканала не маюць акрэдытацыі, якая б дазваляла легальна працаваць у Беларусі.

Нагодай стаў сюжэт на “Белсаце” аб прэм’еры п’есы “Фаўст. Сны”, паводле Гётэ, у Тэатры Лялек 6 лютага.

Дзянісаў вінаватым сябе не вызнае і на прамыя пытанні адказваць адмовіўся.   Дапытаваў журналіста старэйшы участковы інспектар міліцыі  Ленінскага РАУС Алег Кока, які паведаміў, што матэрыялы справы будуць накіраваныя ў суд. 

Магчымае пакаранне - штраф у памеры ад 20 да 50 базавых велічыняў. 

Працэс над Алесем Дзянісавым пачаўся сёння ў 11.40 у судзе Ленінскага раёна Гродна.

У выніку працэсу суддзя Юрый Казакевіч пакараў журналіста штрафам 30 базавых велічынь, што на сёння складае 4 мільёны 500 тысяч беларускіх рублёў.

На судовым працэсе Алесь Дзянісаў не прызнаў сваёй віны, а таксама хадайнічаў пра выклік сведкі, які фігураваў у матэрыялах справы – галоўнага рэжысёра абласнога лялечнага тэатру Алега Жугжды, які даў Дзянісаву інтэрв’ю. Суддзя, аднак, гэтае хадайніцтва праігнараваў, было толькі ўстаноўлена што Жугжда знаходзіцца ў ад’ездзе. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства