viasna on patreon

Хоцімск: Валерый Каранкевіч патлумачыў пракуратуры абставіны затрымання ў дзень выбараў

2014 2014-06-06T08:33:22+0300 2014-06-06T08:33:22+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/karank-valer-hocimsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Валер Каранкевіч

Валер Каранкевіч

Грамадскага актывіста з Хоцімска Валерыя Каранкевіча 4 чэрвеня выклікалі ў пракуратуру Хоцімскага раёна для дачы тлумачэнняў.

Падставай для выкліку паслужыла правядзенне апытання для высвятлення абставін затрымання Валерыя Каранкевіча супрацоўнікамі Хоцімскага РАУС у дзень выбараў у мясцовыя Саветы 23 сакавіка і дастаўлення яго ў мясцовы райаддзел міліцыі. Кандыдат у дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў па Хоцімскай выбарчай акрузе №54 і кандыдат у дэпутаты Хоцімскага райсавета па Узбярэжнай выбарчай акрузе №13 Валерый Каранкевіч быў затрыманы супрацоўнікамі Хоцімскага РАУС на Інтэрнацыянальным выбарчым участку №3 у Хоцімску 23 сакавіка каля 20-00, што пазбавіла яго магчымасці прысутнічаць пры падліку галасоў выбаршчыкаў.

Апытанне Валерыя Каранкевіча праводзіў памочнік пракурора Хоцімскага раёна малодшы саветнік юстыцыі Белавусаў М. М..

“4-га чэрвеня мне патэлефанавалі з пракуратуры Хоцімскага раёна і папрасілі прыбыць да іх для дачы тлумачэнняў, - распавядае Валерый Каранкевіч. – У пракуратуры на працягу больш за дзве гадзіны мяне апытваў памочнік пракурора Хоцімскага раёна Белавусаў, ён высвятляў абставіны майго затрымання і дастаўлення ў Хоцімскі РАУС у дзень выбараў 23 сакавіка супрацоўнікамі хоцімскай міліцыі. З мяне былі ўзятыя пісьмовыя тлумачэнні на гэты конт, паводзіў сябе памочнік пракурора ветліва. Мне толькі засталося незразумела, чаму гэта немагчыма было зрабіць раней, адразу ж пасля майго звароту ў пракуратуру Хоцімскага раёна са скаргай на незаконныя дзеянні супрацоўнікаў Хоцімскага РАУС, але ж наша пракуратура чамусьці адрэагавала толькі пасля ўказанняў з пракуратуры Магілёўскай вобласці.

Дарэчы, я асабіста сказаў спадару Белавусаву, што з міліцэйскім бязмежжам у Хоцімскім раёне патрэбна заканчваць, бо мяне, кандыдата ў дэпутаты, без усялякіх прычын затрымлівалі і на парламенцкіх выбарах 2012 года, і на выбарах у мясцовыя Саветы, аднак гэтыя мае словы памочнік пракурора ніяк не пракаментаваў”.

Неабходна адзначыць, што пракуратура Хоцімскага раёна адрэагавала на незаконныя дзеянні, якія дазволілі сабе ў адносінах да кандыдата ў дэпутаты ў дзень мясцовых выбараў супрацоўнікі хоцімскай міліцыі, толькі пасля таго, як атрымала адпаведнае ўказанне з пракуратуры Магілёўскай вобласці.

Нагадаем, што 3 чэрвеня Валерый Каранкевіч атрымаў адказ на сваю скаргу з пракуратуры Магілёўскай вобласці.

Намеснік пракурора Магілёўскай вобласці С. Сільвановіч паведаміў спадару Каранкевічу, што яго зварот аб нязгодзе з прынятым пракуратурай Хоцімскага раёна рашэннем па факту яго дастаўкі ў дзень выбараў 23 сакавіка супрацоўнікамі міліцыі ў Хоцімскі РАУС пракуратурай вобласці разгледжана з вывучэннем нагляднай вытворчасці пракуратуры раёна.

“Устаноўлена, што рашэнне па Вашаму звароту пракуратурай Хоцімскага раёна прынята па няпоўна даследаваным абставінам таго, што адбылося, а таму матэрыялы накіраваны для правядзення дадатковай праверкі ў пракуратуру Хоцімскага раёна.

Пра вынікі і прынятым рашэнні Вам паведаміць пракурор раёна.

За неналежны разгляд звароту памочнік пракурора Хоцімскага раёна Белавусаў М.М. будзе пазбаўлены прэміяльных даплат за травень 2014 года”, - напісаў Валерыю Каранкевічу намеснік пракурора Магілёўскай вобласці.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства