viasna on patreon

Намеснік старшыні БСДП Ігар Барысаў абскардзіў штраф за газеты

2014 2014-08-29T21:35:48+0300 2014-08-29T21:35:48+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/barysau-ihar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ігар Барысаў

Ігар Барысаў

Адпаведная касацыйная скарга была накіравана сёння, 29 жніўня, у Магілёўскі абласны суд. У скарзе сацыял-дэмакрат патрабуе адмяніць рашэнне суддзі Станіслава Леўчанкі суда Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці ад 12 жніўня.

Паводле Ігара Барысава, рашэнне суддзі можна адмяніць проста па фармальных прычынах, бо ў судзе не было ўстаноўлена, якую друкаваную прадукцыю ён перавозіў на сваёй машыне (улёткі, бюлетэні ці газеты), які з пунктаў артыкула 17 закона “Аб СМІ” ён парушыў, а таксама тое, што пратакол судовага пасяджэння адрозніваецца ад матывіровачнай часткі пастановы суда.

 Акрамя таго, намеснік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) лічыць, што рашэнне раённага суда супярэчыць як Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, так і нормам міжнароднага права, у адпаведнасці з якімі кожны грамадзянін мае права на свабоду перакананняў і свабодны распаўсюд інфармацыі.

 Нагадаем, што ўначы 16 ліпеня аўтамабіль Ігара Барысава быў прыпынены ў прыгарадзе Магілёва супрацоўнікамі ДАІ. Яны паведамілі, што на аўтамабіль сацыял-дэмакрата прыйшла арыенціроўка, нібы на ім было здзейснена хуліганства ў райцэнтры Бялынічы. Інспектары паведамілі, што для разбіральніцтва неабходна праехаць у Магілёўскі РАУС. У аддзяленні міліцыі была дагледжана машына Барысава і канфіскаваны друкаваныя матэрыялы. Нумар “Сацыял-дэмакрат” быў прысвечаны пытанням “Народнага рэферэндума”, а нумар “НАШага Магілёва” – інфармацыйнай кампаніі “Захаваем стары Магілёў”, якая праходзіць у горадзе.

Па рашэнні Магілёўскага раённага суда сацыял-дэмакрат атрымаў штраф у памеры 30 базавых велічынь (4,5 мільёны рублёў). 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства