Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 22:00 у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, "Падзея тыдня" ды “Асоба. Дзяржава. Грамадства”.
Анонс выпуску:
“Хроніка пераследу”: Мільённыя штрафы незалежным журналістам - у Гродне і Магілёве, сяброўства ў незалежным прафсаюзе як прычына для пазбаўлення працы - у Бабруйску, суды над футбольнымі заўзятарамі пасля матчу Беларусь-Україна – у Барысаве, а таксама беспрэцэндэнтная расправа над грамадскім актывістам Паўлам Вінаградавым у Мінску;
“Падзея тыдня”: асноўныя вынікі праваабарончага Тыдня супраць смяротнага пакарання ў Беларусі, які праходзіў з 5 па 10 кастрычніка.
“Асоба. Дзяржава. Грамадства”: наноў абраны старшыняПартыі БНФ Аляксей Янукевіч распавядае пра тэму смяротнага пакарання, ўведзеную ў ранг партыйнай праграмы;
У музычных паўзах прагучаць кампазіцыі беларускіх выканаўцаў з праекту “Апошні золак”, прысвечанаму праблеме смяротнага пакарання ў Беларусі