“Правы студэнтаў простай мовай” - 11 лютага ў Менску
МПГ “Студэнцкая рада” абвяшчае набор удзельнікаў на семінар “Правы студэнтаў простай мовай”, які пройдзе 11 лютага ў Менску.
Хто такі студэнт? На што ён мае права? І якім чынам можа абараніць сябе ад ціску з боку адміністрацыі ВНУ і адстаяць свае інтарэсы?
Хочаце даведацца? Запрашаем на наш семінар! У Вас будзе магчымасць не толькі знайсці адзказы на пастаўленыя пытанні, але і падумаць над простымі паняццямі і месца студэнта ва існуючай сістэме адукацыі.
Трэнерамі на семінары выступяць маладыя беларускія праваабаронцы і актывісты студэнцкіх арганізацый.
“Нажаль, кожны чалавек аднойчы можа апынуцца ў складанай і непрыемнай сітуацыі. Так ні адзін студэнт не застрахаваны ад выпадкаў дыскрымінацыі з боку адмінсітрацыі ВНУ. І тут вельмі важна ў час зарыентавацца, каб не пагоршыць сітуацыю і не нашкодзіць сабе. На семінары мы прапануем студэнтам веды, якія яны змогуць выкарыстаць для абароны сябе і сваіх сяброў. Дапаможам з самавызначэннем і разуменнем свайго месца ў сістэме”, - запэўнівае адна з экспертаў семінара Марына Штрахава.
Праграма мерапрыемства складаецца з дзвух частак:
У першым блоку семінара Вы даведаецеся пра гісторыю і фундаментальныя ідэі, на якіх грунтуюцца Правы чалавека. Бо яны неразрыўна звязаныя з Правамі студэнтаў. Тут жа мы разам вызначым метады абароны правоў чалавека, якія працуюць ў нашай краіне.
Другая частка семінара цалкам прысвечана Правам студэнтаў. Вы пазнаёміцеся з прававымі механізмамі абароны правоў студэнтаў і абмяркуеце, што ёсць студэнцкая супольнасць і якім мусіць быць універсітэт. Таксама Вам будзе прапанавана разабрацца ў тым, якія праблемы існуюць ў сучасных студэнтаў і якім чынам можна палепшыць іх становішча.
Каго мы чакаем?
Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца беларуская моладзь і студэнты.
Дзе? Мінск (дакладнае месца будзе - пасля рэгістрацыі).
Калі? 11 лютага 2016 (чацвер) 18:00-21:00.
Удзел у семінары бесплатны.
Анлайн-заяўку можна падаць тут
Дэдлайн падачы - 9 лютага 2016 (уключна).
Увага! Запаўняючы анкету, вы пагаджаецеся з правілам поўнага ўдзелу ў семінары.
Таксама звярніце ўвагу, што мы не маем магчымасці кампенсаваць выдаткі за праезд (для удзельнікаў з іншых гарадоў).
Бонус для ўдзельнікаў
Для тых, хто паспяхова пройдзе дадзены семінар, прадугледжана паглыбленае навучанне ў галіне правоў чалавека і студэнтаў: стажыроўкі і ўдзел у дзейнасці беларускіх і міжнародных праваабарончых і моладзевых арганізацый.
Засталіся пытанні – пішыце: students.rada@gmail.com