viasna on patreon

Інфармацыя пра новага фігуранта справы аб масавых беспарадках 19 снежня 2010 года пацверджаная

2016 2016-08-03T11:46:36+0300 2016-08-03T13:50:37+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kondrus.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фотакалаж “Нашай нівы”: падзеі 19 снежня 2010 і 25 сакавіка 2016 года.

Фотакалаж “Нашай нівы”: падзеі 19 снежня 2010 і 25 сакавіка 2016 года.

У праваабаронцаў ПЦ “Вясна” з’явілася інфармацыя аб тым, што ў СІЗА №1 на Валадарцы пад вартай знаходзіцца жыхар пасёлка Рудзенск Уладзімір Кондрусь.

Незалежныя журналісты апазналі яго на фотаздымках з акцыі Дзень Волі ў Мінску 25 сакавіка 2016 года і супаставілі з фота, на якіх ён выглядае актыўным ўдзельнікам трагічных падзей каля Дома ўрада 19 снежня 2010 года. У СМІ таксама выказвалася нічым непадмацаванае меркаванне журналістаў аб тым, што ён мог выконваць ролю правакатара.

 Мужчына падобны да Уладзіміра Кондруся. Фота: Алексея Громава.

Праваабаронцам таксама дакладна стала вядома, што Уладзіміра Кондруся, 1977 года нараджэння, ўзялі пад варту 14 чэрвеня ў межах папярэдняга расследавання за ягоны меркаваны ўдзел у масавых беспарадках каля Дома ўрада падчас выбараў прэзідэнта ў 2010 годзе. Зараз у СІЗА ён трымае доўгатэрміновую галадоўку ў знак пратэсту супраць зняволення. Па гэтай прычыне стан яго здароўя пагоршыўся, у сувязі з чым Кондрусь пераведзены ў санчастку СІЗА.

Праваабаронцы перакананыя, што Уладзімір Кондрусь абвінавачваецца па арт. 293 Крымінальнага кодэкса (масавыя беспарадкі). Па гэтым артыкуле ў 2011 годзе было асуджана 49 чалавек, многія з пазбаўленнем волі на розныя тэрміны.

Усе асуджаныя па падзеях Плошчы-2010 пазней былі затым амніставаныя альбо памілаваныя прэзідэнтам і вызваленыя з месцаў пазбаўлення волі. На сённяшні дзень вядомы толькі адзін фігурант справы аб масавых беспарадках 19 снежня. Гэта былы кандыдат у прэзідэнты Алесь Міхалевіч, справа якога на гэты момант прыпыненая.

Паказальна, што чалавек з такім прозвішчам - Кондрусь - браў удзел у акцыі памяці 19 снежня 2011 года, прысвечанай гадавіне Плошчы, быў затрыманы і назаўтра судом Ленінскага раёна Мінска, разам з Арцёмам Лявам, Міхасём Мускім, Настай Шулейка пакараны штрафам у памеры 30 базавых велічынь.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства