viasna on patreon

Прызначана дата суда над Уладзімірам Кондрусем

2016 2016-11-08T10:58:05+0300 2016-11-08T14:12:27+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kondrus-5.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Кондрусь. Фота ПЦ "Вясна".

Уладзімір Кондрусь. Фота ПЦ "Вясна".

Праваабаронцам стала вядома, што суд над Уладзімірам Кондрусем адбудзецца 16 лістапада ў 10.30 у судзе Маскоўскага раёна горада Мінска.

Справу будзе разглядаць суддзя Святлана Бандарэнка.

Нагадаем, што жыхар пасёлка Рудзенск Уладзімір Кондрусь 1977 года нараджэння быў узяты пад варту 14 чэрвеня ў межах папярэдняга расследавання за яго меркаваны ўдзел у падзеях каля Дома ўрада падчас выбараў прэзідэнта ў 2010 годзе. Ён абвінавачваецца па артыкуле 293 Крымінальнага кодэкса «Масавыя беспарадкі», па якім у 2011 годзе было асуджана 49 чалавек, многія з пазбаўленнем волі на розныя тэрміны. На час следства ён утрымліваецца ў СІЗА №1 г. Мінска.

Бацькі, сястра і адвакат Уладзіміра не могуць распавесці СМІ падрабязнасці справы — яны далі падпіску аб неразгалошванні.

Сам Уладзімір амаль два месяцы адмаўляўся ад ежы, пасля чаго стан яго здароўя моцна пагоршыўся: ён не мог нават самастойна хадзіць.

Праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала Уладзіміра Кондруся палітычным зняволеным і патрабуе ад уладаў спынення крымінальнага пераследу ў дачыненні да яго і неадкладнага вызвалення з-пад варты.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства