У Пецярбургу паліцэйскія спынілі акцыю "Вясны" каля консульства Беларусі (фота)
https://spring96.org./be/news/86427
2017
2017-03-25T00:24:52+0300
2017-03-25T00:24:52+0300
2017-03-25T00:29:33+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/picier-akcyja_viasny-2.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У Пецярбургу супрацоўнікі паліцыі спынілі шэсце актывістаў моладзевага дэмакратычнага руху «Вясна» каля беларускага консульства на вуліцы Бонч-Бруевіча, 3А. У імпрэзе бралі ўдзел восем маладых людзей, перадае «Росбалт».
На двух актывістах былі надзетыя маскі Януковіча і Лукашэнкі. Яны былі скаваныя ланцугом. У шэсці дзяўчына несла плакат «Галоўны дармаед - гэта ты», а малады чалавек - «Лукашэнка, валі да нас, пакуль не позна». Таксама ў удзельнікаў быў беларускі сцяг.
Шэсце прадоўжылася не больш за 30 секунд. Паліцыянты папярэдзілі ўдзельнікаў, што яны парушаюць федэральны закон аб мітынгах і шэсцях. Вартавыя парадку правялі прафілактычную гутарку, сфатаграфавалі некалькіх актывістаў і адпусцілі. Ніхто затрыманы не быў.