viasna on patreon

Дзедаўшчына ў войску: рэкамендацыі сваякам салдатаў

2017 2017-10-23T13:31:05+0300 2017-10-24T14:02:26+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/dziedaushchyna.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дзедаўшчына – гэта злачынствы ў войску. І калі салдат сутыкаецца з гэтай праблемай, яе не трэба замоўчваць. Трэба дзейнічаць рашуча і хутка, лічаць праваабаронцы. Сваякі салдатаў павінны разумець: калі яны не паведамяць пра гэтыя злачынствы дзяржаўным органам і грамадскасці, то гэтага не зробіць ніхто.

I. Што такое дзедаўшчына?

Дзедаўшчына – пазастатутныя адносіны, якія выходзяць за межы службовых паўнамоцтваў. Праяўляецца ў тым, што салдаты, якія праслужылі большы тэрмін службы, сяржанты, прапаршчыкі выкарыстоўваюць розныя формы псіхалагічнага і фізічнага гвалту ў дачыненні да салдат тэрміновай службы.

З пункту гледжання правоў чалавека:

гэта жорсткае і бесчалавечнае абыходжанне, катаванні - яны недапушчальныя ні пры якіх абставінах.

У беларускім заканадаўстве:

такія дзеянні як збіццё, фізічныя і псіхалагічныя здзекі, вымагальніцтва грошай і таму падобнае, крыміналізаваныя – з’яўляюцца злачынствам і караюцца. Іх не трэба замоўчваць - трэба дзейнічаць рашуча.

ІІ. Якім чынам заявіць пра дзедаўшчыну?

Вырашаць праблему з кіраўніцтвам вайсковай часткі – неэфектыўна.
Бо ніхто не зацікаўлены “выносіць смецце з хаты”.

Эфектыўней запісацца на прыём да міністра абароны, выкласці яму праблему і патрабаваць перавесці салдата ў іншую вайсковую частку. Таксама варта накіраваць у Міністэрства абароны пісьмовы зварот, каб была праведзена ўнутраная праверка.

Надзейней звяртацца ў дзяржаўныя органы, якія па-за вайсковай сістэмай – Следчы камітэт, пракуратуру, міліцыю.

Трэба падаць заяву пра здзяйсненне злачынства ў аддзяленні пералічаных органаў – па месцы знаходжання вайсковай часткі альбо па месцы жыхарства заяўніка. Не атрымліваецца падаць заяву асабіста – можна даслаць яе поштай.

Праваахоўны орган, куды накіраваная заява, павінен:

  • разгледзець заяву альбо перанакіраваць яе ў той орган, які абавязаны яе разгледзець;
  • правесці праверку;
  • пры ўстанаўленні складу злачынства прыняць рашэнне пра ўзбуджэнне крымінальнай справы.

III. Куды звяртацца па дапамогу?

Праваабарончыя арганізацыі, якія працуюць у Мінску і рэгіёнах, дадуць юрыдычную кансультацыю ці парады, дапамогуць скласці звароты ў адпаведныя праваахоўныя органы. Таксама дапамогуць у распаўсюдзе інфармацыі, каб надаць справе грамадскі рэзананс.

Медыя шырока распавядуць пра сітуацыю беззаконня, звернуцца па каментары да службовых асобаў, будуць сачыць за развіццём справы і падтрымліваць інфармацыйна. 


Чытайце таксама па тэме:

Служба ў войску як абавязак грамадзяніна. Праваабарончы падыход

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства