viasna on patreon

Грамадскі кантроль і дзедаўшчына: ці магчыма змяніць сітуацыю?

2017 2017-10-24T13:25:00+0300 2017-10-24T15:01:06+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/stefanovic_swed.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Валянцін Стэфановіч

Валянцін Стэфановіч

Грамадства магло б больш эфектыўна супрацьстаяць такой негатыўнай з’яве, як дзедаўшчына і пазастатутныя адносіны ў беларускім войску, калі б у краіне быў створаны і дзейнічаў паўнавартасны грамадскі кантороль. Такой думкі прытрымліваюцца праваабаронцы “Вясны”.

“Грамадскі кантроль як за дзейнасцю спецслужбаў, так і Міністэрства абароны абавязкова павінен прысутнічаць у нашай, як бачна, няпростай сітуацыі”, – лічыць праваабаронца Валянцін Стэфановіч. – Лагічна, што павінны займацца гэтым дэпутаты парламента, бо яны абраныя грамадзянамі,  з’яўляюцца асобнай, незалежнай  галіной улады, у парламенце ствараюцца адпаведныя камісіі, а  пры іх мусяць дзейнічаць рады з удзелам грамадскіх арганізацый, надзеленыя пэўнымі паўнамоцтвамі, якія б маглі наведваць любыя воінскія часткі ў любы час і без папярэджання вайсковага кіраўніцтва. Тое ж самае тычыцца і пенітэнцыярных устаноў ды іншых закрытых структур. Праўда, незалежнасць беларускага парламента была і застаецца дагэтуль пад вялікім пытаннем”.

А самае галоўнае, на думку праваабаронцы,  у краіне павінен быць створаны асобны нацыянальны орган – інстытут амбудсмена, альбо ўпаўнаважанага па правах чалавека, у якога дастаткова магчымасцяў для ажыццяўлення такога кантролю, і пра які так многа гаворыцца з высокіх трыбун.

У Беларусі, на жаль, няма ні першай, ні другой магчымасці для падобнага маніторынгу. Хіба што створаныя грамадскія камісіі за кантролем над пенітэнцыярнымі установамі пры ўпраўленнях юстыцыі аблвыканкамаў. Аднак нараканняў на іх працу можна пачуць нашмат больш, чым пра нейкую карысць, дзейнасць іх носіць фармальны характар, маніторынгі сітуацыі з рознымі парушэннямі не вядуцца.

Праўда, у Беларусі існуе створаная яшчэ ў 1992 годзе грамадская арганізацыя салдацкіх маці, інфармацыю пра якую можна адшукаць на сайце Міністэрства абароны, але наколькі гэтая арганізацыя незалежная ў сваіх дзеяннях – сказаць цяжка.

“Што тут можна прапанаваць, – разважае Валянцін Стэфановіч. – На маю думку, шмат залежыць ад бацькоў ваеннаслужачых. Хто-хто, а бацькі дзяцей, якія знаходзяцца ў войску, дакладна ведаюць аб праблемах, які там узнікаюць. Яны маглі б звяртацца да праваабаронцаў ды з іх дапамогай спрабаваць вырашаць гэтыя праблемы. Калі людзі самі не будуць пра гэта адкрыта казаць, пісаць, і нейкім чынам змагацца за сваіх дзяцей, якія патрапілі ў войску ў складаныя сітуацыі, за іх гэта ніхто не зробіць. Толькі вось, на жаль, такія дзеянні аніяк не назаваеш паўнавартасным грамадскім кантролем”.

У многіх еўрапейскіх краінах, акрамя наяўнасці незалежнага парламента, амбудсмена  і іншых механізмаў уплыву, існуе практыка прызначэння на пасаду міністра абароны цівільных асобаў, што дапамагае разбураць карпаратыўную закрытасць вайсковай сістэмы. Вось гэта можа рэальна уплываць на сітуацыю.  Можна прыгадаць вопыт Фінляндыі, Францыі, Германіі, які ўжо становіцца агульнапрынятай практыкай.  

Апошні выпадак з гібеллю салдата тэрміновай службы ў вайсковай частцы ў Печах пад Барысавам завастрыў праблему і падштурхнуў грамадскія ініцыятывы да больш актыўнай дзейнасці. Напрыклад, грамадзкае аб’яднанне «Прававая ініцыятыва» пачало праводзіць маніторынг парушэнняў сярод вайскоўцаў.

Праваабаронца Сяргей Усцінаў.
Правозащитник Сергей Устинов.

Праваабаронца Сяргей Усцінаў падрабязна тлумачыць, чаму ўзнікла неабходнасць у правядзенні такога маніторынгу і як ён можа паўплываць на сітуацыю:

“Пасля трагічнага выпадку ў Печах з Аляксандрам Коржычам і наступных публікацый у СМІ мы пачалі аналізаваць сітуацыю, але, паколькі аналізаваць сітуацыю толькі па публікацыях у СМІ, якія часта адлюстроўваюць толькі эмоцыі, не зусім правільна, мы ўсур'ёз задумаліся над маніторынгам службы ў войску і стварылі гугл-форму анкеты.”

Сяргей Усцінаў упэўнены ў тым, што маніторынг дапаможа паглыблена і дасканала вывучыць сітуацыю, а таксама вызначыць праблемныя воінскія часткі ў Беларусі. Толькі за шэсць дзён маніторынгу было атрымана каля сарака анкет.

 “Пакуль яшчэ мы не думалі, да якой даты працягнецца маніторынг, але мы можам дакладна сказаць, што па выніках гэтага маніторынгу мы будзем працаваць з дзяржаўнымі органамі і патрабаваць паляпшэньня сытуацыі ў цэлым. Магчыма гэта пакладзе пачатак кампаніі за кантрактную службу ў войску, усё будзе залежаць ад вынікаў маніторынгу, і чым больш анкет мы атрымаем, тым больш дакладным ён будзе. Таксама мы створым інтэрактыўную мапу Беларусі з праблемнымі воінскімі часткамі”, – распавядае ад планах грамадскай ініцыятывы Сяргей Усцінаў.

«Прававая ініцыятыва» мае вопыт правядзення падобных мерапрыемстваў, напрыклад, у мінулым годзе яна паспяхова ажыццявіла маніторынг умоў у ізалятарах часовага ўтрымання, таму ёсць спадзяванне, што і з гэтай важнай задачай справіцца.

Чытайце таксама па тэме:

Дзедаўшчына ў войску: рэкамендацыі сваякам салдатаў

Служба ў войску як абавязак грамадзяніна. Праваабарончы падыход

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства