viasna on patreon

Суд над Пятрухіным за непадпарадкаванне перанесены на 1 жніўня

2018 2018-07-31T08:04:49+0300 2018-07-31T08:19:30+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/piatruhin-sud-2018-08-30.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Пятрухін у судзе. Фота Уладзіміра Вялічкіна.

Сяргей Пятрухін у судзе. Фота Уладзіміра Вялічкіна.

30 ліпеня ў суд Ленінскага раёна г. Брэста з ізалятара часовага ўтрымання даставілі відэаблогера Сяргея Пятрухіна.

Нагадаем, 27 ліпеня каля 12 гадзін у двары свайго дома да відэаблогера Сяргея Пятрухіна падышлі супрацоўнікі міліцыі і АМАПу. Участковы паведаміў блогеру, што па заяўленні Мікалая Рабушкі ўзбуджаная крымінальная справа, у рамках якой супрацоўнікі міліцыі прыйшлі да Сяргея з ператрусам. Сяргей Пятрухін запатрабаваў каб агляд праводзіўся ў прысутнасці ягонага адваката, але міліцыянты запярэчылі, маўляў закон не патрабуе прысутнасць адваката і затрымалі за “нападпарадкаванне законнаму патрабаванню супрацоўніка міліцыі” арт 23.4 КаАП. Да суда блогер ўтрымліваўся пад вартай у ІЧУ Ленінскага РАЎС г. Брэста.

Па інфармацыі “Берасцейскай Вясны”  на пачатку суда суддзя Станіслаў Каліна забараніў фота і відэа здымкі.

Блогер Пятрухін выказаў недавер складу суда і хадайнічаў аб ягоным адводзе, бо суддзя можа быць заангажаваным і прадузятым, заявіў хадайніцтва аб прадастаўленні адваката...

Суддзя задаволіў хадайніцтва і абвесціў перапынак ў пасяджэнні да 1жніўня. Разбіральніцтва прызначыў на 15-00.

Праваабаронца Уладзімір Малей каментуе сітуацыю з затрыманнем Сяргея Пятрухіна:

”Кідаецца ў вочы шэраг парушэнняў закона супрацоўнікамі МУС:

- Непрадастаўленне магчымасці асабіста азнаёміцца з пастановай на правядзенне агляду кватэры. Дзеянні супрацоўніка МУС, які знаёміў з пастановай, даюць падставы лічыць, што дакумант быў аформлены “неадпаведным” чынам.

- Лічу, што дзеянні па агляду кватэры не мелі тэрміновага характару, а таму не павінны правадзіцца ў адсутнасць гаспадара кватэры. Як бачым з абставінаў справы, Пятрухіна даставілі ў РАЎС, а самі ўскрылі кватэру і ў прысутнасці панятых невядома што там шукалі. Пазней мы даведаліся, што ў Пятрухіна з кватэры вынялі сістэмны блок. Опіс вынятых рэчаў блогеру не выдалі, а па вызваленні з ІЧУ - тэлефон не вярнулі.

- Таксама было парушана права на абарону, паколькі арт. 62 Канстытуцыі гарантуе права на абарону, а супрацоўнікі міліцыі адмовілі яму выклікаць адваката, каб прысутнічаў пры правядзенні працэсуальнага дзеяння - аглядзе кватэры”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства