viasna on patreon

Разгледжаная апеляцыя па "справе прафсаюза РЭП": прысуд пакінуць у сіле Фота Дапоўнена

2018 2018-11-09T07:30:00+0300 2018-11-09T17:45:31+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/rep-apeliacyja-13.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Генадзь Фядыніч у Мінгарсудзе. Фота: ПЦ "Вясна"

Генадзь Фядыніч у Мінгарсудзе. Фота: ПЦ "Вясна"

Разгляд апеляцыйных скаргаў лідэраў незалежнага прафсаюзу РЭП Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка праходзіць ў пятніцу 9 лістапада ў 10.00 у Мінскім гарадскім судзе (вул. Дуніна-Марцінкевіча, 1, ст.м. "Спартыўная").

За паўгадзіны да пачатку судовага паседжання каля будынку суда пачалі збірацца прадстаўнікі СМІ, праваабаронцы, актывісты і проста неабыякавыя грамадзяне.

У судзе старшынствуе суддзя Сяргей Хрыпач. Ад пракуратуры -  Герасімовіч. У залі каля 100 чалавек. Сярод іх праваабаронцы Алесь Бяляцкі, Зміцер Салаўёў, Валянцін Стэфановіч, Васіль Завадскі.

Таксама прысутнічаюць прадстаўнікі амбасадаў ЗША, Велікабрытаніі, Літвы, Чэхіі.

Ігар Комлік у судзе 9 лістапада 2018 г.

Ігар Комлік заяўляе: "Я ўжо казаў, што не давяраю суддзям, але вас я ж замяніць не магу".

rep-apeliacyja-1-kopija.jpg
Перад пачаткам разгляду апеляцыі па "справе РЭП"

  

 

 Перад пачаткам разгляду апеляцыі па

У судзе зачытваецца скарга на прысуд.

У скарзе Фядыніч і Комлік адзначаюць, што паказанні некаторых сведкаў у судзе былі незаконнымі, паколькі былі атрыманы пад ціскам. Да паказанняў Юхнавец трэба ставіцца крытычна з-за яе супрацоўніцтва з органамі следства. Абвешчаны перапынак на 45 хвілін, для азнаямлення з перакладам дакументаў.

rep-apeliacyja-7.jpg
Актывісты падтрымліваюць у судзе Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка.

rep-apeliacyja-8.jpg

Міліцыя перашкаджае актывістам разгарнуць у судзе сцяг РЭП.

Пад час перапынку актывісты разгарнулі сцяг прафсаюза РЭП. Сакратарка суда папрасіла іх пакінуць залю. Затым супрацоўнік міліцыі ў форме запатрабаваў таксама пакінуць суд.

Ігар Комлік кажа, што прадстаўнікі дзяржавы парушылі шмат нормаў крымінальнага заканадаўства ў адносінах да яго і сябраў РЭП. Суд нагадаў што гэта не працэс першай інстанцыі, каб распавядаць сваю гісторыю прафсаюза. Але Комлік кажа, што ён распавядае важныя па справе рэчы.

Ігар Комлік падкрэслівае, што з-за ўлады прафсаюз РЭП згубіў больш 200 тысячаў рублёў выдаткаў. Старшыня суда зноў просіць выказвацца яго менавіта па прысуду.

"Я ня згодны ў прынцыпе, што гэты прысуд быў вынесены. Лічу сябе невінаватым, лічу што гэты прысуд павінен быць адменены" - заяўляе Комлік. - У адносінах РЭП парушаецца крымінальнае заканадаўства, міжнародныя дамовы, Канстытуцыя. Парушаецца ўсё, што толькі можна. лічу сябе невінаватым. Такія дзеянні накіраваныя на тое, каб паралізаваць працу РЭП".

Праваабаронца Алесь Бяляцкі ў судзе па справе РЭП.
Праваабаронца Алесь Бяляцкі ў судзе па справе РЭП 9 лістапада.

Выступае адвакат Людміла Казак

"Міжнародная праваабарончая і прафсаюзная супольнасць расцэньвае гэта як атаку на незалежныя прафсаюзы і свабоду асацыяцыі."

Падкрэслівае, што грубае ўмяшальніцтва ў справы прафсаюза супярэчыць шматлікім міжнародным дамовам. Дзейнасць незалежных прафсаюзаў - нармальная практыка ва ўсіх цывілізаваных краінах". Высновы суда першай інстанцыі не адпавядаюць абставінам справы.

Кажа, што сукупнасць дакладных і дастатковых доказаў па справе не прадстаўлена. Нагадвае, што згодна з КПК абвінаваўчы прысуд не можа выносіцца на падставе меркаванняў. Адны доказы не адносяцца ўвогуле да абвінавачання, іншыя дабытыя з парушэннем закона.

 Выпіску з банка, так называемую, нельга лічыць дапусцімай і дакладнай. Па-першае, не ўстаноўлена крыніца, з якой яна ўзята. Па-другое, няма дакумента, у якім апісаны аператыўна-вышуковыя дзеянні, з дапамагой якой яна была вынята.

Адвакаты пад час разгляду скаргі па
Адвакаты пад час разгляду скаргі па "справе РЭП" у судзе

Зноў нагадвае, што не прадстаўлена доказаў, што электронная скрыня належала кіраўнікам РЭП. Адвакат падкрэсліла, што пры ацэнкі доказаў, суддзя Савецкага раёна брала ва ўвагу адныя паказанні сведкаў, але чамусьці не прымала іншыя.

Адвакатка аналізуе паказанні сведкаў, якія, у большай ступені, даваліся па часе, які не мае дачынення да інкрымінуемага перыяду. Некаторыя паказанні трэба расцэньваць крытычна. Напрыклад, як у сітуацыі з Запрыварынай.

Адвакатка падкрэслівае, што допыт дазнавацеля СК Дзмітрыева быў ажыццёўлены таксама з парушэннем закона, бо падставаў для яго невізуальнага допыта не было. Такім чынам, разбіральніцтва ў першай інстанцыі незаконнае, што пацягнула за сабой вынясення несправядлівага прысуду.

Гэта ўсё сведчыць аб парушэнні права на справядлівае судовае разбіральніцтва і аб абвінаваўчым ухіле суддзі Фёдаравай, якая выносіла прысуд. Адвакатка падкрэслівае, што справу трэба разглядаць у святле артыкула 22 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах (свабоду на асацыяцыю).

Пры вынясенні пакарання не ўлічаны стан здароўя Ігара Комліка і іншыя акалічнасці.

Павел Левінаў у Мінскім гарадскім судзе.
Праваабаронца Павел Левінаў у Мінскім гарадскім судзе.

"Прысуд трэба адмяніць у сувязі з адсутнасцю небяспечнага грамадскага дзеяння", - кажа адвакатка Казак.

Дае тлумачэнні па скарзе Генадзь Фядыніч:

"Дзе мы знаходзімся ў лесе, у пустыні? Чаму столькі праваахоўных органаў не змаглі ўстанавіць, каму належыць гэтая падробная скрыня? Той суддзя, хто дапусціў такое за доказы, трэба пажыццёва пазбавіць судовай практыкі.. Прысуд не толькі незаконны і не справядлівы, ён палітызаваны! Чаму 814 чалавек павінны былі прыходзіць і адказваць на пытанні следчых? Як гэта расцэньваць?"

Напрыканцы Фядыніч сказаў:  "Мне, як і ўсім тут прысутным зразумела, што прысуд не толькі незаконны і несправядлівы, але палітызаваны. Ён павінен быць адменены!"

Адвакатка Наталля Мацкевіч звяртае ўвагу на два фактары: 1. Незаконнасць разбіральніцтва; 2. Неправільнае прымяненне крымінальнага закона.

Кажа, што выпіска з банка павінна афіцыйна падцвярждацца і нагадала пра адмову літоўскага, і пра ігнараванне просьбаў дацкага і шведскага боку на аказанне прававой дапамогі.

Мацкевіч звяртае ўвагу, што выпіскі падчас разбіральніцтва вывучаліся толькі на літоўскай мове. І тое, што цяпер прадставілі нейкі афіцыйны пераклад, дзе пазначана, што ён адпавядае арыгіналу - не легалізуе гэтыя доказы. Якому арыгіналу, калі ён не існуе?! Як ажыццяўляўся гэты пераклад? Яму што, крымінальную справу давалі? Бо прадстаўленыя бокам абвінавачання выпіскі падшытыя да крымінальнай справы. Сумнеўныя доказы, якія не могуць быць пакладзены ў аснову прысуду. Суд першай інстанцыі не звярнуў увагу на тое, што не атрымалася атрымаць органам следства: Літоўская рэспубліка адказала, што адрас пазначаны ў выпісцы, не мае ніякіх адносінаў да прафсаюза РЭП.

Суд першай інстанцыі не прыняў ва ўвагу паказанні Герасіменкі і Шчукіна, дадзеныя ў судзе, а даверыўся вынікам праверкі прызначанай судом праверкі пракуратурай. Адвакатка ўказвае і на іншыя недарэчнасці судовага разбіральніцтва і прысуда.

Мацкевіч:

"Абарона не прасіла выносіць прысуд на падставе "міравых стандартаў". Тым больш, што такой катэгорыі не існуе. Абарона прасіла вынесці прысуд на падставе тых міжнародных нормаў, якія Беларусь дабраахвотна ўзяла на сябе, што падцвярждацца нормамі ўнутранага права".

Прадстаўніца пракуратуры Герасімовіч пачала выступ з таго, што віна па справе цалкам устаноўлена і падцверджана сабранымі доказамі.

Спасылаецца на знойдзены ключ доступа да банкаўскага рахунка, ліст аб 2016 г. (Дамова на грант паміж РЭП і Шведскім каралеўствам). Кажа, што пракуратура не ўстанавіла факт ціску на сведкаў, таму іх паказанні можна расцэньваць як абвінаваўчыя.

На думку пракуроркі, падставаў для недаверу суду першай інстанцыі няма.

"Калі злачынства здзейснена на тэрыторыі Беларусі, то суд правільна кіраваўся нормамі нацыянальнага права. І просьбы аб кіраванні міжнароднымі актамі не абгрунтаваныя", - кажа яна.

Зноў паўтарае, што замежная дапамога павінна была быць зарэгістравана ў адпаведным парадку,

"таму я лічу, што прысуд суда першай інстанцыі з'яўляецца законным і справядлівым. Скарга не падляжыць задавальненню".

Усе крычаць "Ганьба!".

Рашэнне будзе абвешчанае ў 15.00.

Суд выносіць рашэнне: прысуд суду Савецкага раёна Мінска пакінуць у сіле, а скаргі Фядыніча і Комліка без задавальнення.

Генадзь Фядыніч і Алесь Бяляцкі пад пільным вокам аператыўнікаў.
Генадзь Фядыніч і Алесь Бяляцкі пад пільным вокам аператыўнікаў.

Картка працэсу:

Суд: Мінскі гарадскі суд

Суддзя: судовая калегія па крымінальных справах пад старшынствам Сяргея Хрыпача

Хто: Генадзь Фядыніч і Ігар Комлік, лідэры незалежнага прафсаюза РЭП

Артыкул: ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (ухіленне ад выплаты падаткаў у буйным памеры)

Прысуд: 4 гады «хатняй хіміі» з забаронай займаць кіруючыя пасады тэрмінам на 5 гадоў

Стадыя: абскарджанне прысуду ў апеляцыйнай інстанцыі

Рашэнне: прысуд суда Савецкага раёна пакінуць у сіле

Лідэры незалежнага прафсаюза РЭП абскарджваюць прысуд ад 24 жніўня 2018 г., якім іх прызналі вінаватымі па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (ухіленне ад выплаты падаткаў у буйным памеры). Суд Савецкага раёна асудзіў кіраўнікоў прафсаюза РЭП на 4 гады абмежавання волі без накіравання ў установы адкрытага тыпу з забаронай займаць кіруючыя пасады тэрмінам на 5 год. У скарзе лідэры прафсаюза просяць спыніць гэтую крымінальную справу.

Калі Мінгарсуд пакіне ў сіле прысуд, то Фядыніч і Комлік будуць асуджаныя і пазбаўленыя правоў на бліжэйшыя чатыры гады, піша прафсаюзны сайт praca-by.

З заявамі пра неабходнасць адмены абвінаваўчага прысуду Фядынічу і Комліку выступаюць шматлікія міжнародныя арганізацыі. Такога ж меркавання прытрымліваецца і праваабарончая супольнасць Беларусі, і таксама заклікае ўлады перагледзець прысуд і спыніць крымінальны пераслед лідэраў незалежнага прафсаюза.

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў лічыць, што дадзеныя дзеянні ўладаў парушаюць міжнародныя абавязацельствы Беларусі ў галіне правоў чалавека і сваю ўласную Канстытуцыю, і таму абвінаваўчы прысуд павінен быць адменены ў выніку апеляцыі.

На думку міжнароднай праваабарончай арганізацыі Front Line Defenders пераслед прафсаюзных лідараў звязаны выключна з іх мірнай і законнай працай ў галіне абароны правоў чалавека. Таму ўлады Беларусі павінны неадкладна адмяніць прысуды супраць кіраўнікоў прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка і цалкам аднавіць іх свабоду.

З патрабаваннем адмяніць пакаранне лідарам незалежнага прафсаюзу РЭП звярнуліся да прэзідэнта Беларусі Глабальны саюз IndustriALL і Міжнародная канфедэрацыя прафсаюзаў(МКП).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства