viasna on patreon

Прэс-сакратарку АГП дэпартуюць «у інтарэсах грамадскага парадку»

2018 2018-11-14T12:07:15+0300 2018-11-14T12:19:18+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/krasulina.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Казлоў, Ганна Красуліна, Анатоль Лябедзька падчас прэс-канфэрэнцыі

Мікалай Казлоў, Ганна Красуліна, Анатоль Лябедзька падчас прэс-канфэрэнцыі

Падчас прэс-канфэрэнцыі 14 лістапада прэс-сакратарка Аб'яднанай грамадзянскай партыі Ганна Красуліна паведаміла, што даведалася пра высылку ў Расею 13 лістапада ў аддзеле па грамадзянстве і міграцыі Маскоўскага раёну Менску, піша "Радыё Свабода". Там ёй негалосна паведамілі, што рашэнне аб яе дэпартацыі прынятае «на загад зверху».

Ва УУС Маскоўскага раёну, куды Красуліну скіравалі пасля, ёй зачыталі дакумент, паводле якога «2.11.2018 на адрас Маскоўскага РУУС паступіла паведамленне за нумарам 916 ДСП».

Паводле звестак Міністэрства ўнутраных спраў, якія прыводзяцца ў лісце, прычынай для дэпартацыі сталі адміністрацыйныя правапарушэнні:

  • 2016 год — дазволены пікет па збору подпісаў падчас выбарчай кампаніі;
  • 2017 год — несанкцыяванае масавае мерапрыемства, калі Красуліна сустракала з ізалятару затрыманых пасля Дня Волі-2017 году. Штраф за "несанкцыяваную акцыю" Красуліна сплаціла своечасова;
  • сакавік 2018 год — сплачаны на месце штраф за неаплачаны праезд у грамадскім транспарце.

«Указаныя абставіны ў адпаведнасці з ч. 1 артыкулу 65 Закону «Аб прававым становішчы замежных грамадзянаў і асобаў без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь» ёсць падставай для прыняцця ў адносінах да Красулінай рашэння пра высылку «у інтарэсах грамадскага парадку», — гаварылася ў лісце, зачытаным Красулінай.

Красуліна абавязана з'ехаць з Беларусі да 30 лістапада. Тэрмін высылкі: 1 год. У АГП сцвярджаюць, што матывы рашэння палітычныя.

Красуліна заявіла, што будзе абскарджваць рашэнне міграцыйнай службы ў судзе.


Ганна Красуліна нарадзілася ў Расеі і мае расейскае грамадзянства. У Беларусь яна пераехала ў 2002 годзе. Муж і дзеці Красулінай маюць беларускае грамадзянства. Сваіх бацькоў Красуліна перавезла ў Беларусь.

«Усе сувязі з Расеяй для мяне амаль абарваліся», — сказала Красуліна.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства