viasna on patreon

Працаўнік агракамбіната «Сноў»  аднавіў свае парушаныя правы з дапамогай праваабаронцаў

2018 2018-12-23T09:11:04+0300 2018-12-23T09:11:04+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/syryca-vayceshyk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вячаслаў Сырыца і Аляксандр Вайцешык.

Вячаслаў Сырыца і Аляксандр Вайцешык.

Кіроўца-экспедытар СПК «Агракамбінат «Сноў» Вячаслаў Сырыца з дапамогаю праваабаронцаў «Вясны” і Беларускага незалежнага прафсаюза РЭП праз суд вярнуў сваё чэснае імя.

Вячаслаў Сырыца – ад самага пачатку стварэння СПК «Агракамбінат «Сноў» працаваў на розных працах, апошнія гады –  кіроўцам-экспедытарам, развозіў па розных крамах Беларусі прадукцыю СПК, лічыўся адным з лепшых работнікаў, меў шмат узнагарод, прэмій, быў абраны сябрам праўлення, яму было прысвоена званне «Ганаровы Работнік». За ўсе гэтыя гады Вячаслаў Сырыца не меў ніводнай заўвагі.

На пенсію выйшаў у 2006 годзе, але была магчымасць працаваць і далей. А вясной 2018 года раптоўна, раніцаю на пасяджэнні праўлення Сырыцы аб’яўляюць аб тым, што ён прыцягнуты да дысцыплінарнага і матэрыяльнага пакарання, а таксама пазбаўлены рознай матэрыяльнай дапамогі (надбавак, даплат і інш.), выведзены са складу праўлення і пазбаўлены звання «Ганаровы Работнік».

Як потым стала вядома, кантрольныя прыборы паказалі часовы перарасход паліва падчас адной з паездак. Машына, на якой працаваў Вячаслаў старая, дык усё магло быць. Машыну ніхто з механікаў па прыезду не аглядаў, Сырыцу ніхто не апытаў, у чым справа, але вынік чамусьці зрабілі тэрміновы - скраў паліва ў колькасці прыкладна 5-ці літраў.

Ашаломлены такімі падзеямі Вячаслаў Сырыца звярнуўся па дапамогу да баранавіцкіх праваабаронцаў Сяргея Гоўшы і Аляксандра Вайцешыка, якія аказалі яму неабходную прававую дапамогу, распавялі якія неабходныя дакументы для падачы скаргі ў суд і дапамаглі скласці іскавую заяву ў суд Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці і абаранялі яго ў судзе.  

Суддзя Нясвіжскага суда Вольга Крупец пасля вывучэння ўсіх акалічнасцяў справы пастанавіла прызнаць несапраўдным рашэнне праўлення СПК “АК Сноў” ад 14 красавіка 2018 года.

Аднак, кіраўнік СПК “АК Сноў”, ён жа адначасова і член Савета Рэспублікі, Мікалай Радаман доўгі час не жадаў выконваць рашэнне Нясвіжскага суда.  Давялося падаваць яшчэ адну скаргу, на гэта раз аб нявыкананні рашэння суда. Але яшчэ да канчатковага рашэння суда Вячаслаў Сырыца 7 снежня атрымаў ліст за подпісам намесніка кіраўніка СПК “АК Сноў” В. Бобера:

Ставім да ведама, што праўленнем СПК “Агракамбінат Сноў” прынята рашэнне аб узнаўленні Вам звання “Ганаровы работнік агракамбіната” з выплатай грашовага ўзнагароджання ў памеры 2-х базавых велічынь і выдачай 30 літраў малака штомесячна.  Грашовую суму і талоны на малако Вы можаце атрымаць у касе гаспадаркі. За выдачай натуральнай аплаты (зерне і цукар) па выніках работы за першае паўгоддзе 2018 года звяртайцеся на склад.Харчовы набор да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі можаце атрымаць у універсаме “Сноў”."

Баранавіцкі праваабаронца Сяргей Гоўша задаволены такім развіццём падзей:

“Хаця і не поўнасцю выканана пастанова суда, паколькі не ўзноўлена сяброўства Вячаслава ў Праўленні СПК, аб чым будзе паведамлена на судзе ў Нясвіжы, які адбудзецца 17 снежня 2018 года, мы задаволены гэтым запозненым рашэннем Праўлення СПК. Вернута  незаконна адабранае званне “Ганаровы работнік”, вернутыя незаконна ўтрыманыя за 8-м месяцаў грошы на агульную суму 900 рублёў і талоны на 240 літраў малака.  Праўда перамагла! Кажуць, што вінаватай у частковым невыкананні пастановы суда прызначылі маладую спецыялістку СПК, але ці яе віна, калі Сырыца атрымаў ліст за подпісам кіраўніка СПК Мікалая Радамана, у якім паведамлялася, што “прысваенне і пазбаўленне званняў “Ганаровы работнік” і “Заслужаны работнік” з’яўляецца ўнутраннымі пытаннямі кааператыва і ажыццяўляецца ў адпаведнасці Статуту і Калектыўнай дамове”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства