viasna on patreon

Фядыніч затрыманы ва ўласнай кватэры

2019 2019-03-30T21:10:39+0300 2019-03-30T21:10:38+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/prafsajyz-sud-13-08-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Генадзь Фядыніч на судзе

Генадзь Фядыніч на судзе

Лідэр незалежнага прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч паведаміў, што да яго ў кватэру прыйшлі супрацоўнікі міліцыі і затрымалі па падазрэнні ў знаходжанні ў нецвярозым стане, піша сайт praca-by.info.

- Я цвярозы і не парушаў умоваў "хатняй хіміі", - пра гэта Генадзь Фядыніч паспеў паведаміць рэдакцыі praca-by.info падчас затрымання.

На дадзены момант сувязі з лідэрам прафсаюза няма. Па апошняй інфармацыі ён дастаўлены ў Цэнтральны РУУС г. Мінска для праходжання агляду.

Згодна з умовамі «хатняй хіміі», Генадзь Фядыніч не можа знаходзіцца не дома пазней 19:00 у буднія дні і не мае права пакідаць кватэру ў выходныя. Таксама забаронена ўжываць алкаголь на ўвесь тэрмін пакарання - 4 гады. Супрацоўнікі міліцыі падчас усяго тэрміну кантралююць выкананне гэтых умоў, г.зн. могуць прыйсці дадому ў любы час дня і ночы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства