viasna on patreon

А вымова за што? Адміністрацыйную справу супраць Фядыніча зачынілі

2019 2019-04-25T07:52:16+0300 2019-04-25T07:52:16+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/fiadynich-vivat.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Генадзь Фядыніч на судзе па "справе прафсаюзаў". Фота: ПЦ "Вясна".

Генадзь Фядыніч на судзе па "справе прафсаюзаў". Фота: ПЦ "Вясна".

Намеснік начальніка РУУС Цэнтральнага раёна Мінска не ўбачыў складу адміністрацыйнага правапарушэння.

24 красавіка ў РУУС Цэнтральнага раёну Менску адбыўся разгляд пратаколу аб адміністрацыйным правапарушэнні (частка 1 артыкула 17.3 КоАП) у дачыненні да лідэра прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча. Пра гэта паведамляе praca-by.info

- Справу разглядаў палкоўнік А.В. Басаў, намеснік начальніка упраўлення РУУС Цэнтральнага раёна. Пасля майго апытання, прагляду відэа і выступленні адваката прагучала пытанне: што прапануе адвакат? Абаронца не ўгледзела ў маіх дзеяннях элементаў адміністрацыйнага правапарушэння. Намеснік начальніка ўпраўлення пагадзіўся і спыніў адміністрацыйную пераслед у сувязі з адсутнасцю складу правапарушэння. У пяцідзённы тэрмін нам будзе дадзены пацвярджальны дакумент, - адзначыў Фядыніч.

30 сакавіка Генадзя Фядыніча затрымалі двое супрацоўнікаў міліцыі і адвезлі на агляд. Дыханне ў трубку паказала ці то 1,3, ці то 1,5 праміле, аднак узяць на кроў для больш дакладнага аналізу медыкі адмовіліся. А ўжо 3 красавіка яму вынесена першя вымова за парушэнне рэжыму адбывання «хатняй хіміі».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства