viasna on patreon

Мастацтва ў турме. Як прайшла прэзентацыя выставы малюнкаў Алеся Пушкіна Аўдыё

2019 2019-11-13T12:33:44+0300 2019-11-13T17:13:46+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/pushkin_turemny_albom.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На мінскай пляцоўцы "Тэрыторыя правоў" прайшло адкрыццё выставы мастака Алеся Пушкіна “Малюнкі з турмы”, а таксама прэзентацыя яго “Турэмнага альбому”, які ўбачыў свет у серыі “Беларуская турэмная літаратура”.

pushkin_turemny_albom.jpg
Фота: ПЦ "Вясна".

Малюнкі, якія ўвайшлі ў выставу і альбом, былі зроблены Алесем Пушкіным падчас знаходжання ў ізалятарах Смаргоні і Мінска (Акрэсціна). Прычына – акцыя-перфоманс ушанавання памяці 22-гадовага змагара антысавецкага супраціву Расціслава Лапіцкага.  

Фота: ПЦ
Фота: ПЦ "Вясна".

Расціслаў Лапіцкі быў растраляны ў 1950 годзе (а смяротнае пакаранне ў той час у Савецкім Саюзе адмянілі ў 1947 годзе), – распавяла арганізатарка выставы, кіраўніца “Цэнтра даследаванняў грамадзянскай супольнасці Беларусі” Паліна Сцепаненка. 

Арганізатарка выставы, кіраўніца “Цэнтра даследаванняў грамадзянскай супольнасці Беларусі” Паліна Сцепаненка (крайняя справа). Фота: ПЦ
Арганізатарка выставы Паліна Сцепаненка (крайняя справа). Фота: ПЦ "Вясна".

Разам з мастакамі Алесем Цыркуновым, Генадзем Драздовым і Валянцінам Варанішчам Алесь Пушкін нёс па горадзе партрэты Лапіцкага. Вынік – Алесь трапіў у Смаргонскае РАУС, а потым, калі паспрабаваў паўтарыць перфоманс у Мінску – у Мінскае РАУС.

Адбылося гэта ў 2012 годзе, і таму на адкрыцці выставы Алесь Пушкін задаўся пытаннем: ці сапраўды змянілася наша грамадства з таго часу?

Алесь Пушкін. Фота: ПЦ
Алесь Пушкін. Фота: ПЦ "Вясна".

“Сёлета восьмага лістапада я напісаў партрэт Вацлава Ластоўскага і прайшоў з ім па Глыбокаму, – распавёў Пушкін. –  Праехала два разы побач са мной міліцэйская машына, мяне ніхто не арыштоўваў. Калі я казаў: “Сення дзень нараджэння Вацлава Ластоўскага”, людзі ўсміхаліся. У 2012 ж годзе нас брутальна затрымалі [за такую ж акцыю], збілі і завезлі ў пастарунак”.

Каб дапамагчы ўспомніць хроніку гэтага перфомансу, на імпрэзу завіталі смаргонскія праваабаронца Алесь Дзергачоў  і мастак Валянцін Варанішча, якія  тады былі затрыманы разам з Алесем Пушкіным.

Алесь Дзергачоў, Алесь Пушкін і Валянцін Варанішча. Фота: ПЦ
Алесь Дзергачоў, Алесь Пушкін і Валянцін Варанішча. Фота: ПЦ "Вясна".

Алесь Дзергачоў быў тым, хто перадаў паперу, фламастэры і алоўкі Алесю Пушкіну падчас яго зняволення. Дзякуючы гэтаму і былі зробленыя малюнкі, якія зараз ўвайшлі ў “Турэмны альбом”.

Фота: ПЦ
Фота: ПЦ "Вясна".

Творчасць Пушкіна прааналізаваў масацтвазнаўца Пётр Васілеўскі, які завітаў на выставу:

“Для кагосьці турма была б шокам, а Алесь зрабіў з гэтага мастацтва”

Петр Васілеўскі і Алесь Пушкін. Фота: ПЦ
Петр Васілеўскі і Алесь Пушкін. Фота: ПЦ "Вясна".

Пётр Васілеўскі выказаў спадзяванне: магчыма, прыйдзе час, і Алесь рэалізуе сябе не толькі як перформер, але і як мастак па роспісах. Мастацтвазнаўцу ўразілі роспісы, якія зрабіў Алесь у Магілёўскім касцёле Святога Станіслава і ў царкве вёскі Бобр. Зараз яны, нажаль, не захаваліся.

Але з гэтай думкай не зусім пагадзілася рэдактарка “Турэмнага альбому” Алена Лапцёнак:

“Мастакоў шмат, а Алесь Пушкін у нас адзін”, – адзначыла яна.

Алена Лапцёнак разам з
Алена Лапцёнак разам з Алесем Пушкіным. Фота: ПЦ "Вясна".

І сапраўды, Алесь Пушкін застаецца значным грамадска-палітычным перформерам. Гэта падкрэсліў і Алесь Бяляцкі:

“Яго першая гучная акцыя была зроблена ў 1989 годзе, і гэта быў палітычны перфоманс. У “Турэмным альбоме” мы бачым малюнкі гэтых камер, і шмат хто з нас іх прайшоў. Напрыклад, Алесь галадаў – і гэта вылілася на паперу ў выглядзе малюнкаў і тэкстаў”

pushkin_eza.jpg
Адна з прац Алеся Пушкіна. Фота: ПЦ "Вясна".

“Альбом здзіўляе сваёй шчырасцю. Дзякуй, Алесь, што зрабіў гэта ў цяжкіх умовах”, – адзначыў Алесь Бяляцкі.

Фота: ПЦ
Фота: ПЦ "Вясна".

А напрыканцы прэзентацыі выставы пісьменнік і бард Зміцер Бартосік выканаў некалькі сваіх песняў:

“Шалік белы з чырвонаю стужкай… Ты сама яго павязала ў дзень, калі павязалі мяне...”

Бард Зміцер Бартосік. Фота: ПЦ
Бард Зміцер Бартосік. Фота: ПЦ "Вясна".

Відэа з мерапрыемства можна паглядзець на старонцы ПЦ "Вясна" у facebook. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства