viasna on patreon

Затрыманні перад новай акцыяй супраць інтэграцыі з Расіяй Дапоўнена

2019 2019-12-20T15:34:00+0300 2019-12-20T20:15:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/20191215_hro_lancug_nezalejnasc_say_20-660x440.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вадзім Саранчукоў. Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»

Вадзім Саранчукоў. Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»

Намесніка старшыні Партыі БНФ Вадзіма Саранчукова ў Горадні затрымала міліцыя. Пра гэта паведаміў мясцовы актывіст Сяргей Верамеенка, піша "Белсат".

Імаверна, затрыманне звязанае з сённяшняй акцыяй у абарону незалежнасці, што мусіць адбыцца ў Менску на Кастрычніцкай плошчы. Гарадзенскія актывісты таксама планавалі прыняць удзел у пратэстах.

15 снежня Саранчукоў браў удзел у маніфестацыі ў абарону незалежнасці ў Горадні.

Пазней у Гародні затрыманы таксама грамадскі актывіст Сяргей Верамеенка. Яго павезлі ў РАУС на вуліцы Дубко. Паводле папярэдняй інфармацыі Верамеенку затрымалі за ўдзел у акцыі 15 снежня. Верамеенку затрымалі, калі ён збіраўся разам з жонкай на таксі ехаць на працу. Ля дома стаяў бус, на якім Верамеенку павезлі. 

Вадзім Саранчукоў знаходзіцца ў РУУС Кастрычніцкага раёна, Верамеенка - у Ленінскім. На іх складаюць пратаколы - верагодна за ўдзел у "Жывым ланцугу" супраць інтэграцыі. 

Як паведамляюць гарадзенскія праваабаронцы "Вясны", міліцыя дзяжурыць коля дома актывіста Народнай грамады Мікалая Саляніка.

Таксама міліцыя дзяжурыла каля дома намесніка старшыні гарадзенскай філіі АГП Ежы Грыгенчы. У выніку яго таксама затрымалі і адвезлі ў РУУС Ленінскага раёна.

Актывіст змог паведаміць праваабаронцам, што прама ў Ленінскім РУУС адбываецца суд над ім. 

"На Піцер!" Нядзельная акцыя супраць інтэграцыі з Расіяй ў Гародні

Грамадскія актывісты Гародні сабраліся 15 снежня на акцыю супраць намераў уладаў Беларусі аб «паглыбленні інтэграцыі» з Расіяй.

Каля дамоў актывістаў "Еўрапейскай Беларусі" Андрэя Войніча ў Мінску і Андрэя Шарэнды ў Брэсце таксама дзяжураць міліцыянты.

Невядома месца знаходжання аршанскага блогера Зміцера Казлова (Шэры кот). Яго акаунт ва "Вконтакте" ўзламаны, у іншых сацыяльных сетках апошнія два дні ён не з'яўляецца. Вядома, што ўчора ў яго мусіць быць суд у Мінску за парушэнне артыкула 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). Тэлефон Казлова недаступны.

Пазней стала вядома, што блогер Зміцер Казлоў на волі. Ён прыйшоў на акцыю пратэста ўвечары.

Перад пачаткам акцыі стала вядома, што ў Гародні асудзілі затрыманых апазіцыянераў. Ежы Грыгенча атрымаў 15 базавых штрафу (255 рублёў), Вадзіму Саранчукову - 25 базавых (637,5 рублёў) штрафу, Сяргею Верамеенку - 30 базавых (765 рублёў) штрафу. Зараз яны на волі.

Нагадаем, што 18 снежня ў Мінску былі затрыманы палітык Павел Севярынец, лідар "Маладога фронту" Дзяніс Урбановіч, актывісты "Еўрапейскай Беларусі" Яўген Афнагель і Максім Вінярскі. Усе яны былі асуджаны ў той жа дзень за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах (артыкул 23.34 КаАП) і атрымалі па 15 сутак арышту. Севярынца ў той жа дзень адпусцілі, астатніх змясцілі ў ЦІП. 

У Мінску затрымліваюць актывістаў, якія выходзілі на мітынг супраць інтэграцыі з Расіяй

У Мінску 18 снежня пачалі затрымліваць актывістаў і палітыкаў, якія ўдзельнічалі ў мітынгах 7 і 8 снежня супраць паглыбленай інтэграцыі з Расіяй. Некаторых асудзілі на суткі і адправілі ў ЦІП, дзе яны і правядуць калядныя святы.

Інфармацыя будзе дапаўняцца.


 Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства