viasna on patreon

Сумесная заява праваабарончых і ЛГБТ-арганізацый і ініцыятыў адносна актыўнасцяў, накіраваных на дыскрымінацыю ЛГБТ у Беларусі

2020 2020-03-13T11:06:59+0300 2020-03-13T16:22:45+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/lgbt.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Стала вядома, што ў Беларусі сабралі 52 тысячы подпісаў пад калектыўным зваротам у Адміністрацыю Прэзідэнта з патрабаваннем «ініцыяваць прыняцце закона аб забароне прапаганды і публічнай дэманстрацыі гомасэксуалізму і іншых палавых збачэнняў непаўналетнім і ўнясенне адказнасці за гэтыя дзеянні ў Крымінальны кодэкс».

У СМІ таксама быў апублікаваны адказ Міністэрства аховы здароўя на калектыўны зварот грамадзян, з якога вынікае, што «Міністэрства выступае за прапаганду традыцыйных сямейных каштоўнасцяў і падтрымала наступныя прапановы ў межах праекта Закона «Аб змяненні кодэксаў па пытаннях адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці»:

- увядзенне адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці за распаўсюд інфармацыі, якая дыскрэдытуе інстытут сям'і і шлюбна-сямейныя адносіны;

- падвышэнне з 16 да 18 гадоў ўзросту, да наступлення якога палавыя зносіны і іншыя дзеянні сэксуальнага характару з непаўналетнім таго ж полу караюцца ў адпаведнасці з крымінальным законам (арт. 168 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь)».

Гэтыя ініцыятывы грамадзян і Міністэрства аховы здароўя супярэчаць базавым правам чалавека, а менавіта: праву не падвяргацца адвольнаму або незаконнаму ўмяшанню ў асабістае і сямейнае жыццё (арт. 17 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, далей - Пакт), праву на свабоднае выказванне свайго меркавання (арт. 19 Пакта), а таксама на абарону супраць дыскрымінацыі (арт. 26 Пакта).

Згодна з Пактам, кожны чалавек мае права на свабоднае выказванне свайго меркавання; гэта права ўключае свабоду шукаць, атрымліваць і распаўсюджваць усялякага роду інфармацыю і ідэі. Карыстанне гэтым правам накладае асаблівыя абавязкі і асаблівую адказнасць. Яно можа быць, такім чынам, спалучана з некаторымі абмежаваннямі, якія, аднак, павінны быць устаноўленыя законам і з'яўляцца неабходнымі:

  1. для павагі правоў і рэпутацыі іншых асоб;
  2. для аховы дзяржаўнай бяспекі, грамадскага парадку, здароўя ці маралі насельніцтва.

Ні адна з гэтых мэтаў для свайго дасягненні не патрабуе забараняць альбо абмяжоўваць інфармацыю пра жыццё якой-небудзь сацыяльнай групы, у тым ліку, ЛГБТ. Гомасэксуальная і бісэксуальная арыентацыя з'яўляюцца ўсяго толькі разнавіднасцямі ўласцівай чалавеку сэксуальнай арыентацыі, нароўні з гетэрасэксуальнай, але не злачынствам або прыкметай сапсаванасці і амаральнасьці. Трансгендарнасць - гэта нязменная асаблівасць чалавека, якая часцяком патрабуе змены гендарнага маркеру ў дакументах і/або медыцынскай карэкцыі полу, але не вынік благога ўплыву або разбэшчанасці.

Фармулёўка Міністэрства аховы здароўя аб «інфармацыі, якая дыскрэдытуе інстытут сям'і і шлюбна-сямейныя адносіны», хоць і не згадвае прама ЛГБТ, але ў сукупнасці з апеляцыяй да традыцыйных сямейных каштоўнасцяў і наступнай прапановай падвысіць узрост сэксуальнай згоды для аднаполых кантактаў з 16 да 18 гадоў, выклікае абгрунтаванае апасенне, што менавіта інфармацыю аб ЛГБТ і плануецца абмежаваць.

Само па сабе падвышэнне ўзроставай планкі для легальных аднаполых адносін ўяўляе сабой відавочна выяўленую дыскрымінацыю, паколькі для разнаполых сувязяў такога падвышэння не плануецца. Пры гэтым дадзеная ініцыятыва не мае законнай мэты (ахова дзяржаўнай бяспекі, здароўе насельніцтва і г.д.), а роўна якога-небудзь іншага абгрунтавання. Такое новаўвядзенне выкліча павелічэнне колькасці спраў па арт. 168 Крымінальнага кодэкса, ніяк не абгрунтаванае рэальнай, а не выдуманай шкодай для палавой недатыкальнасці непаўналетніх.

Ініцыятывы па тых ці іншых формаў абмежаванняў на інфармацыю аб ЛГБТ у розных дзяржавах ужо ўводзіліся, і як раз інтарэсы непаўналетніх пакутавалі ад такіх законаў. У прыватнасці, гома-, бісэксуальныя і трансгендарныя падлеткі аказваліся ізаляванымі ад праўдзівай інфармацыі аб сваіх асаблівасцях і псіхалагічнай падтрымкі.

У 2013 годзе ў Расіі была ўведзена адміністрацыйная адказнасць за «прапаганду нетрадыцыйных сэксуальных адносін сярод непаўналетніх». Венецыянская камісія Савета Еўропы ў гэтым жа годзе зрабіла заключэнне аб неадпаведнасці такіх абмежаванняў прынцыпам правоў чалавека, адхіліўшы аргумент Расіі аб тым, што дзеці з'яўляюцца бенефіцыярамі гэтага новаўвядзення. Як зазначыла камісія, «нельга лічыць, што ў інтарэсах непаўналетніх - іх агароджванне ад дарэчнай і адпаведнай інфармацыі пра сэксуальнасць, уключаючы гомасэксуальнасць».

Заканадаўчыя абмежаванні на інфармацыю аб ЛГБТ у Расіі неаднаразова прызнаваліся парушаючымі правы чалавека, і адмяніць іх рэкамендавалі Камітэт ААН па грамадзянскіх і палітычных правах, Камітэт ААН супраць катаванняў, Камітэт ААН па ліквідацыі ўсіх формаў дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын, Камітэт ААН па правах дзіцяці, Еўрапейскі суд па правах чалавека, АБСЕ.

За гады дзеяння гэтага абмежавання значна вырас узровень стыгмы, гвалту і дыскрымінацыі ў адносінах да ЛГБТ у Расіі, у тым ліку, у дачыненні да ЛГБТ-падлеткаў, сэрвісы псіхалагічнай дапамогі падлеткам, такія, як праект «Дзеці-404», таксама падвяргаліся пераследу.

Калі Беларусь вырашыць пайсці па гэтым жа шляху, у грамадстве непазбежна вырасце ўзровень стыгматызацыі ЛГБТ як сацыяльнай групы, што прывядзе да росту колькасці выпадкаў парушэнняў правоў чалавека. Так, мы мяркуем, што падобныя дзеянні (пачынаючы з ініцыявання петыцый) цягнуць фарміраванне прадузятага негатыўнага стаўлення да ЛГБТ, якое становіцца дазволеным ў выпадку падтрымкі падобных ініцыятыў з боку дзяржаўных органаў.

Важна адзначыць, што ў сапраўдны момант прадстаўнікі групы, што ініцыявала збор подпісаў пад вышэйзгаданай петыцыяй аб забароне «прапаганды» ЛГБТ адзначаюць, што яны не выступаюць супраць ЛГБТ, але супраць «прапаганды» і «сэксуалізацыі». Разам з тым, зыходзячы з тэксту петыцыі, а таксама іншых каментароў, а роўна вопыту Расіі, становіцца ясна, што пад «прапагандай» маецца на ўвазе любая інфармацыя пра ЛГБТ, а таксама канцэпцыя гендэрнай роўнасці і любая сэксуальная асвета.

Кіруючыся выкладзеным, мы заклікаем улады Беларусі не ініцыяваць якіх-небудзь заканадаўчых зменаў, якія пацягнуць дыскрымінацыю прадстаўнікоў сацыяльнай групы ЛГБТ і з вялікай верагоднасцю справакуюць рост нецярпімасці і гвалту ў грамадстве.

Ініцыятыўная група «Ідэнтычнасць і права»

Фестываль квір-культуры DOTYK

РГА «Прававая ініцыятыва»

Праваабарончая арганізацыя Human Constanta

ПУ «Беларускі дакументацыйны цэнтр»

Праваабарончы цэнтр «Вясна»

Беларускі ПЭН-цэнтр

Community Centre для ЛГБТК + людзей і іх блізкіх

Ініцыятыва «Новыя рэгіёны»

Праваабарончая ініцыятыва «Журналісты за талерантнасць»

MAKEOUT

Кампанія памяці Мішы Пішчэўскага «Справа Пі_»

«Цэнтр па прасоўванні правоў жанчын - Яе правы»

РПГА «Беларускі Хельсінкскі Камітэт»

Офіс па правах людзей з інваліднасцю

Беларускі дом правоў чалавека імя Б.Звозскава

Ініцыятыва Inter

Цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства