viasna on patreon

Лячэбна-працоўныя прафілакторыі і людзі. Чацвёрты выпуск падкаста "Вясна прыйдзе" Аўдыё

2020 2020-05-01T20:02:00+0300 2020-06-13T18:26:53+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/ikonka_padcast4.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Падрыхтавалі для вас чацвёрты выпуск праваабарончага падкаста "Вясна прыйдзе". Ён закране тэму Лячэбна-працоўных прафілакторыяў і людзей, у жыцці якіх узнікала такая пагроза.

У Беларусі існуюць Лячэбна-працоўныя прафілакторыі — у гэтым наша краіна з’яўляецца нашчадкам Савецкага саюза. Ці сапраўды праца можа вылечыць ад алкагольнай залежнасці? І як увогуле лечаць у ЛПП? Ці падобны ЛПП на турмы і “зоны”,  і чаму гэтую сістэму называюць “узаконеным рабствам”?

І, канешне, пра людзей і іх досвед: пачуем галасы тых, хто пабываў у ЛПП, а таксама тых, хто ўсімі сіламі змагаўся, каб туды не трапіць. Як выглядаў іх шлях змагання? І чаму міліцыянты так стараюцца адпраўляць у ЛПП як мага больш людзей? З-за заботы ільбо з-за выконвання нейкіх статыстык? (спойлер: другі варыянт)/

Выпуск можна паслухаць на youtube, а таксама праз Soundcloud:

Меншае, што мы можам зрабіць — гэта ведаць пра досвед людзей, якія жывуць побач з намі. 

Падпісвайцеся на падкаст "Вясна прыйдзе" на Soundcloud, каб атрымліваць паведамленні пра новыя выпускі! 

А таксама раім вам паслухаць і іншыя нашыя выпускі тут і тут


Сваякі асуджаных да смяротнага пакарання. Трэці выпуск праваабарончага падкаста

Прэзентуем трэці выпуск праваабарончага падкаста "Вясна прыйдзе". Прысвечаны ён сваякам тых, хто быў асуджаны да смяротнага пакарання. Хтосьці з асуджаных яшчэ жывы, а ў дачыненні да іншых была ўжытая “вышэйшая мера пакарання”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства