Блогер Сяргей Пятрухін знайшоўся ў Кобрынскім ІЧУ
https://spring96.org./be/news/97729
2020
2020-06-20T19:49:48+0300
2020-06-20T19:49:48+0300
2020-06-20T19:56:57+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/petruhin_143e5264.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Блогер youtube-канала “Народный репортер” Сяргей Пятрухін з Брэста ўтрымліваецца ў Кобрынскім Ізалятары часовага ўтрымання. Пра гэта стала вядома толькі сёння, 20 чэрвеня.
Пятрухіна затрымалі яшчэ 16 чэрвеня і адразу даставілі ва УУС паселішча Дружны, што ў Пухавіцкім раёне. Але калі яму хацелі туды перадаць перадачу, то супрацоўнікі УУС паселішча Дружнага паведамілі, што той пераведзены у ЦІП Мінска, на вул. Акрэсціна. Але там таксама ніякай інфармацыі не давалі, таму да 20 чэрвеня было невядома, дзе менавіта знаходзіцца Сяргей Пятрухін.