viasna on patreon

Марыя Калеснікава выкрадзена ў цэнтры Мінска невядомымі Дапоўнена

2020 2020-09-07T15:41:00+0300 2020-09-07T19:00:24+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kalesnikava_573.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Марыя Калеснікава

Марыя Калеснікава

Сябра Каардынацыйнай рады Марыю Калеснікава раніцай 7 верасня ля Нацыянальнага мастацкага музея невядомыя людзі пасадзілі ў мікрааўтобус з надпісам «Сувязь» і павезлі ў невядомым кірунку. Пра гэта TUT.BY распавяла чытачка Анастасія, на вачах якой усё і адбылося.

Па словах Анастасіі, здарылася ўсё каля 10.05 каля Нацыянальнага мастацкага музея. Анастасія ішла ад праспекта Незалежнасці ў бок музея, пачула стук абцасаў, павярнулася і ўбачыла Марыю Калеснікаву.

"Я яе бачыла ўжывую да гэтага, таму пазнала. Я яшчэ хацела падысці да яе, пагаварыць, падзякаваць, а потым перадумала, вырашыла, што чалавек і так стамляецца. Я прайшла наперад, і ў якісьці момант яшчэ падумала, што павярнуся і пакажу Машы сэрцайка. Недалёка ад музея я бачыла прыпаркаваны цёмны мікрааўтобус з надпісам "сувязь" на борце і ззаду была марка "Собаль". Я прайшла наперад і пачула гук падальнага на асфальт тэлефона, нейкі тупат, павярнулася і ўбачыла, што людзі ў цывільным адзенні і ў масках запіхваюць Марыю ў гэты мікрааўтобус, у яе адлятае тэлефон, адзін з гэтых людзей тэлефон падымае, скача ў мікрааўтобус, і яны з'язджаюць", - распавядае Анастасія.

Зняць тое, што адбываецца на тэлефон дзяўчына не наважылася, паколькі была занадта блізка да невядомых людзей у масках і пабаялася, што яе таксама затрымаюць.

Тэлефон Калеснікавай даступны, але трубку яна не падымае.

Прэс-сакратар Каардынацыйнага савета Антон Раднянкоў ў 10.13 сказаў TUT.BY, што Марыя адна была ў цэнтры горада па справах. Пра яе знікненне Раднянкоў даведаўся ад TUT.BY і стаў высвятляць, дзе знаходзіцца Марыя. У 11 гадзін тэлефон Родненкова стаў недаступны.

"Дзе знаходзяцца Марыя і Антон я не ведаю і не магу звязацца з імі. Таксама няма сувязі з сябрам Каардынацыйнай рады, старэйшым віцэ-прэзідэнтам EPAM Максімам Баграцовым і выканаўчым сакратаром Рады Іванам Краўцовым", - сказаў TUT.BY сябра Каардынацыйнай рады Максім Знак.

Дапоўнена: Максім Баграцоў выйшаў на сувязь, з ім усё добра.

Стала вядома, што ў доме Івана Краўцова адбыўся ператрус. Праводзілі яго супрацоўнікі Дэпартаменту фінансавых расследванняў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства