viasna on patreon

Дэпутаты Бундэстага сталі “хроснымі” Эдуарда Бабарыкі, Сяргея Пятрухіна і Аляксандра Кабанава

2020 2020-09-07T13:14:39+0300 2020-09-07T18:27:37+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/westandbyyou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, арганізаванай швейцарска-нямецкай праваабарончай арганізацыяй “Libereco - Партнёрства за правы чалавека”, яшчэ тры дэпутаты Бундэстага Германіі сталі “хроснымі” для беларускіх палітвязняў. Карл-Хайнц Брунэр, Амід Нурыпур і Франк Швабэ патрабуюць іх неадкладнага і безумоўнага вызвалення.

karl-heinzbrunner.jpg
Дэпутат Бундэстага ад СДПГ Карл-Хайнц Брунэр

Карл-Хайнц Брунэр, дэпутат Бундэстага ад СДПГ, стаў “хросным” Эдуарда Бабарыкі. Ён заяўляе:

“Людзі ў Беларусі справядліва пратэстуюць супраць дыктатарскага рэжыму Лукашэнкі і фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў. Усюды, дзе парушаюцца правы чалавека, дэмакратыя і вяршэнства закона, мы павінны стаяць на баку прыгнечаных. Таму я сімвалічна стаў “хросным” Эдуарда Бабарыкі, які з 18 чэрвеня знаходзіцца ў СІЗА КДБ за падтрымку выбарчай кампаніі свайго бацькі Віктара Бабарыкі. Ягоны арышт ганебны. Агітацыя за дэмакратычныя выбары не з'яўляецца злачынствам. Сваім рашэннем стаць “хросным бацькам” я хачу паслаць сігнал: такія парушэнні немагчыма ігнараваць. Я не прызнаю гэтых сфальсіфікаваных выбараў. Я патрабую неадкладнага вызвалення Эдуарда Бабарыкі і ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі!”

omidnouripour.jpg
Прадстаўнік парламенцкай групы “Бундніс 90/Die Grünen” па пытаннях замежных справаў Амід Нурыпур

Амід Нурыпур, прадстаўнік парламенцкай групы “Бундніс 90/Die Grünen” па пытаннях замежных справаў, заявіў з нагоды падтрымкі палітвязня Сяргея Пятрухіна:

“У выніку сфальсіфікаваных выбараў Лукашэнка справакаваў масавы палітычны крызіс у сваёй краіне. На працягу некалькіх тыдняў беларусы выходзяць на вуліцы і выступаюць за свабодныя і сумленныя выбары ў краіне. Там яны часта сутыкаюцца з гвалтам і тэрорам. Мірных дэманстрантаў, палітычных актывістаў і журналістаў пераследуюць, арыштоўваюць і выкрадаюць. Беларуская дзяржава абавязалася выконваць агульнапрымальныя стандарты правоў чалавека. Я заклікаю беларускія ўлады выконваць свае абавязацельствы ў рамках міжнароднага права і спыніць пераслед Сяргея Пятрухіна і іншых палітвязняў. Іх трэба вызваліць неадкладна, безумоўна і без шкоды іх здароўю”.

frankschwabe.jpg
Прадстаўнік парламенцкай групы СДПГ па правах чалавека і гуманітарнай дапамозе Франк Швабэ

Франк Швабэ, прадстаўнік парламенцкай групы СДПГ па правах чалавека і гуманітарнай дапамозе, стаў “хросным” палітвязня Аляксандра Кабанава. Ён заяўляе:

“Палітвязні ў Беларусі павінны быць неадкладна вызвалены. Я таксама заклікаю да гэтага ў межах кампаніі #WeStandByyou. Як дэпутат Бундэстагу я заклікаю неадкладна вызваліць Аляксандра Кабанава і ўсіх астатніх палітвязняў. Свабода выказвання меркавання — гэта права чалавека, а не злачынства. Правы чалавека ўніверсальныя і павінны прымяняцца ва ўсім свеце. Вінаватыя ў сур'ёзным жорсткім абыходжанні і парушэнні правоў чалавека ў Беларусі павінны несці адказнасць на нацыянальным і міжнародным узроўні”.

Нагадаем, 9 ліпеня, роўна за месяц да прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, нямецка-швейцарская праваабарончая арганізацыя “Libereco — Партнёрства за правы чалавека” распачала кампанію салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. 

Кампанія пад назвай #WeStandBYyou заклікае да салідарнасці з усімі людзьмі ў Беларусі, якія імкнуцца да свабодных і сумленных выбараў, дэмакратызацыі краіны, вяршэнства закона і павагі да правоў чалавека. Усе, хто хоча падтрымаць ахвяраў палітычнага пераследу ў Беларусі, могуць зрабіць гэта ў сацыяльных сетках з дапамогай хэштэга #WeStandBYyou.

У межах кампаніі #WeStandBYyou дэпутаты еўрапейскіх парламентаў заяўляюць пра гатоўнасць стаць “хроснымі бацькамі” палітвязняў у Беларусі і дамагацца іх вызвалення.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства