viasna on patreon

"Вясна" шукае валанцёраў для назірання за судамі

2020 2020-10-02T11:12:20+0300 2020-10-02T11:25:17+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/naziranne.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабарончы цэнтр “Вясна” шукае валанцёраў і валанцёрак для назірання за судовымі працэсамі па адміністрацыйных і крымінальных справах.

Прысутнасць валанцёраў у судзе важна дзеля таго, каб сабраць поўную і дакладную інфармацыю пра сітуацыю на працэсах і пра вынікі судоў. Інфармацыя, сабраная ў працэсе назірання, публікуецца на сайце "Вясны" і фіксуецца ў маніторынгавых анкетах для далейшай апрацоўкі.

Назіранне адбываецца па буднях з 9.00 да 18.00 у Мінску і іншых гарадах, дзе судзяць затрыманых. Магчыма назіраць толькі частку дня. Валанцёры прысутнічаюць на паседжаннях і запаўняюць форму па інструкцыі, з якой вас азнаёмяць пасля запаўнення анкеты. Нагадваем, што назіранне за судамі – валанцёрская праца і адпаведна не аплочваецца.

Каб далучыцца, калі ласка, запоўніце форму.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства