viasna on patreon

Праваабаронца пра абмежаванні перадачаў: "Калі 9 жніўня ЦІП ператварылі ў склеп гестапа, нікога не хвалявалі супрацьэпідэміялагічныя меркаванні"

2020 2020-10-06T15:05:25+0300 2020-10-06T15:10:49+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/cip_peredachi.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

5 кастрычніка ў ЦІП і ІЧУ на Акрэсціна змянілі час прыёма перадачаў для адміністрацыйна затрыманых і арыштаваных нібыта для забеспячэння бяспекі ў сувязі з распаўсюдам COVID-19. Адпаведныя аб’явы з’явіліся на дзвярах гэтых устаноў.

Цяпер перадачы там прымаюцца толькі па чацвяргах з 10:00 да 18:00.

З-за вялікай колькасці затрыманых, часта арыштантаў пераводзяць у ІЧУ Жодзіна і нават Баранавічаў. Там свой распарадак прыёму перадачаў.

У ІЧУ ў Жодзіна перадачы прымаюць па серадах з 9:00 да 16:00 з перапынкам на абед з 13:00 да 14:00, а ў СІЗА ў Баранавічах, дзе ўтрымліваюць асуджаных на суткі, перадачы прымаюцца штодзень з 9:00 да 16:00 таксама з перапынкам на абед з 13:00 да 14:00.

Юрыст Праваабарончага цэнтру “Вясна” Павел Сапелка адзначае, што ўведеныя абмежаванні ў ЦІП і ІЧУ незаконныя, бо працэсуальна-выканаўчым кодэксам прадугледжана права адміністрацыйна арыштаваага атрымоўваць пасылкі, перадачы, бандэролі і малыя пакеты без абмежавання іх колькасці.

“Гэтае правіла не можа адмяніць ніякі начальнік ЦІП або ІЧУ, хаця графік прыёму перадач, адрасаваных адміністрацыйна арыштаваным, ён мае права і павінен ўстанаўліваць. Аднак гэты графік не можа абмяжоўваць, а то і адмяняць правы зняволенага хоць бы таму, што права на атрыманне перадач без абмежавання прадугледжана кодэксам, а права ўстанавіць графік – пастановай МУС”, – падкрэслівае правабаронца.

Павел Сапелка лічыць, што ўсё, што цяпер адбываецца ў сталічным ЦІП і ІЧУ – цынічнае крывадушнасць.

“Калі 9 жніўня ЦІП ператварылі ў адзін вялікі склеп гестапа, нікога не хвалявалі супрацьэпідэміялагічныя меркаванні. Калі суддзі прама там, у падвале гестапа, выносілі свае пастановы, працягваючы ўтрыманне збітых, скалечаных людзей у камерах з перавышэннем ліміту напаўняльнасці раз у дваццаць – маўчалі і санстанцыя, і МУС, і сумленне суддзяў.

Вядома, сабраць у адным, хоць і адкрытым месцы раз на тыдзень сотні людзей – гэта вельмі лагічна і супрацьэпідэміялагічна з пункту гледжання крывадушнікаў і ілгуноў з адміністрацыі ЦІПа. Хоць па чалавечы верным было б арганізаваць прыём перадач штодня, з максімальным захаваннем мераў бяспекі – дзесьці на тэрыторыі пад навесамі, з рэспіратарамі, пальчаткамі і дэзінфектарам”, – падкрэсліў юрыст “Вясны”.

Нагадаем, перадаць перадачу арыштанту можа толькі блізкі сваяк з прад'яўленнем пашпарта (маці, бацька, сястра, брат, муж, жонка, дзеці, дзед, бабуля). Максімальная вага перадачы 5 кг за адзін раз.

Таксама арыштантам можна адпраўляць перадачу пасылкай праз пошту. І пасылкі, і перадачы ўручаюцца арыштанту не пазней за адні суткі пасля іх прыёму.

У Telegram былі створаныя cуполкі па дапамозе затрыманым і ўзаемападтрымкі іх родных. 

Мінчук трапіў на Акрэсціна і выйшаў адтуль збітым і з COVID-19

Увечары 11 жніўня Максім Даўжэнка разам у сябрамі вяртаўся дадому, але так і не дабраўся туды: яго затрымалі супрацоўнікі АМАПу. Больш за два дні малады чалавек правёў у ЦІП на Акрэсціна, пасля чаго лекары зафіксавалі ў яго закрытую ЧМТ, удар грудной клеткі, гематомы, апёк кісці, а таксама COVID-19.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства