Навіны на тэму: Генадзь Фядыніч
08.08.2017 Спыніць пераслед Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка! Заява Рады Беларускага прафсаюза РЭП
Рада Беларускага прафсаюза працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) распаўсюдзіла заяву, у якой патрабуе спыніць крымінальны пераслед Генадзя Фядыніча, які знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе, і Ігара Комліка, які з 2 жніўня знаходзіцца пад вартай.
03.08.2017 Алесь Бяляцкі: Гэта не праца падаткавікоў, гэта спланаваная акцыя супраць незалежных прафсаюзаў
Пад час імправізаванай прэс-канферэнцыі, якую 3 жніўня правялі старшыня прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч і старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі, было заяўлена, што апошнія падзеі вакол прафсаюзу РЭП – не звычайная праца падаткавых органаў, а спланаваная акцыя супраць незалежных прафсаюзаў, якая мае палітычны кантэкст.
03.08.2017 Справа незалежных прафсаюзаў: Што вядома з паведамлення КДК?
Дэпартаментам фінансавых расследаванняў КДК па Мінскай вобласці і Мінску ў дачыненні да двух службовых асоб прафсаюза РЭП – старшыні арганізацыі Генадзя Фядыніча і галоўнага бухгалтара Ігара Комліка па фактах ухілення ад выплаты падаткаў узбуджаная крымінальная справа.
02.08.2017 ДФР зацікавіўся незалежнымі прафсаюзамі: ператрусы на офісах, ёсць затрыманыя
У мінскім офісе незалежнага прафсаюза РЭП і ў цэнтральным офісе Беларускага незалежнага прафсаюзу ў Салігорску сёння зранку адбыліся ператрусы