Навіны на тэму: Міхаіл Жамчужны
12.12.2017 Міхаіл Жамчужны асцерагаецца за сваё жыццё
Як стала вядома ПЦ “Вясна”, 6 снежня палітвязень Міхаіл Жамчужны чарговы раз пакараны 10 суткамі ШІЗА за “невыкананне законнага патрабавання прадстаўніка адміністрацыі следаваць у атрад”.
11.12.2017 Скаргу Міхаіла Жамчужнага на ўтрыманне ў ШІЗА суд не задаволіў
Суд Горацкага раёна не задаволіў скаргу палітзняволенага Міхаіла Жамчужнага на вынесенае адміністрацыяй папраўчай калоніі №9 спагнання ў выглядзе пяці сутак ШІЗА.
05.12.2017 Скаргу Міхаіла Жамчужнага на спагнанне адміністрацыі калоніі разгледзіць суд
Суд Горацкага раёна 8 снежня ў 14.30 разгледзіць скаргу палітзняволенага Міхаіла Жамчужнага на першае вынесеная яму адміністрацыяй папраўчай калоніі №9 спагнанне.
17.11.2017 Палітвязень Міхаіл Жамчужны адбыў 11-ае спагнанне ў ШЫЗА
Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру “Вясна”, учора, 16 лістапада, скончыўся 5-суткавы тэрмін змяшчэння ў ШІЗА палітвязня Міхаіла Жамчужнага. Гэта ўжо 11-е спагнанне, якое асуджаны атрымаў з пачатку жніўня бягучага года ад адміністрацыі калоніі №9 г. Горкі.
02.11.2017 Палітвязень Міхаіл Жамчужны пачаў абскарджанне вынесеных яму спагнанняў
Праваабарончаму цэнтру “Вясна” стала вядома, што на пачатку гэтага тыдня палітвязень Міхаіл Жамчужны падаў скаргу на першае вынесенае яму ў Горацкай калоніі №9 спагнанне ў выглядзе пяці сутак утрымання ў ШІЗА.
23.10.2017 Суда па пераводзе палітвязня Міхаіла Жамчужнага ў турму не будзе, бо “адпалі падставы”
На мінулым тыдні стала вядома, што на заўтра, 24 кастрычніка, прызначаны судовы працэс па пераводзе палітвязня Міхаіла Жамчужнага на турэмны рэжым зняволення, што ініцыявала адміністрацыя калоніі №9 г. Горкі, дзе зараз утрымліваецца вязень.
18.10.2017 Палітвязень Міхаіл Жамчужны зноў у ШЫЗА. У аўторак - суд па пераводзе яго ў турму
Пасля месячнага ўтрымання ў памяшканні камернага тыпу палітвязень Міхаіл Жамчужны атрымаў ужо два спагнанні – кожнае па 10 сутак ШЫЗА. 24 кастрычніка суд разгледзіць пытанне аб пераводзе яго на турэмныя ўмовы ўтрымання.
22.09.2017 Бяляцкі заклікаў ДВП гарантаваць захаванне асноўных правоў і свабодаў палітвязню Жамчужнаму
Кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі звярнуўся ў Дэпартамент выканання пакаранняў з патрабаваннем прыняць неадкладныя меры па забеспячэнні Міхаілу Жамчужнаму тых ўмоваў адбыцця пакарання, пры якіх яго бяспека і захаванне асноўных правоў і свабодаў былі б гарантаваныя.
14.09.2017 Пасля 29 сутак у ШІЗА палітвязень Міхаіл Жамчужны на месяц накіраваны ў ПКТ
Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру “Вясна”, пасля пераводу ў калонію ў Горках палітвязень Міхаіл Жамчужны ўжо чатыры разы быў змешчаны ў штрафны ізалятар. Пасля выхаду з ШІЗА яму было вынесена чарговае спагнанне – адзін месяц змяшчэння ў памяшканне камернага тыпу.
10.08.2017 З пачатку жніўня Міхаіл Жамчужны двойчы змешчаны ў ШІЗА: 5 і 10 сутак
Як стала вядома праваабаронцам "Вясны", палітвязень Міхаіл Жамчужны пасля пераводу ў папраўчую калонію №9 г. Горкі ўжо другі раз змешчаны ў ШІЗА.
13.07.2017 Адвакат не знайшоў палітвязня Міхаіла Жамчужнага ў Ваўкавыскай калоніі
Адвакат Міхаіла Жамчужнага прыехаў 13 ліпеня да свайго падабароннага на планаванае спатканне ў Папраўчую калонію №11 у Ваўкавыску, дзе палітвязень утрымліваўся з красавіка бягучага года пасля пераводу з калоніі ў Навасадах.
03.05.2017 Палітвязень Міхаіл Жамчужны пераведзены ў калонію ў Ваўкавыску
Праваабаронца Таццяна Рэвяка атрымала ад палітвязня Міхаіла Жамчужнага ліст без адваротнага адрасу, на канверце прастаўлены штэмпель “Брэсцкая вобласць, г. Баранавічы, СІЗА-6”.
15.03.2017 Міхаіл Жамчужны: новае спагнанне. Верагодна, палітвязень зараз знаходзіцца ў ШЫЗА
З ліста палітзняволенага Міхаіла Жамчужнага, які ён даслаў праваабаронцы Таццяне Рэвяка, стала вядома, што праз 30 хвілін пасля ягонага вызвалення з ПКТ папраўчай калоніі №14, якое адбылося 28 лютага, яму было вынесена чарговае спагнанне.
02.03.2017 Суд па пераводзе Міхаіла Жамчужнага ў турму працягнецца 23 сакавіка
Суддзя Яўген Манышаў, разгледзеўшы хадайніцтвы Міхаіла Жамчужнага, прыняў рашэнне перанесці судовае паседжанне на 23 сакавіка, паколькі не ўсе скаргі палітвязня на вынесеныя адміністрацыяй калоніі спагнанні, разгледжаны у судовым парадку.