Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Лістапад 2016

05.12.2016 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Лістапад 2016

Прывядзенне ў выкананне трох смяротных прысудаў з'яўляецца асноўнай негатыўнай тэндэнцыяй месяца і дэманструе відавочнае нежаданне афіцыйнага Менска адмовіцца ад прымянення смяротнага пакарання ў бліжэйшы час.

Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Кастрычнік 2016

02.11.2016 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Кастрычнік 2016

Вынесеныя прысуды ў дачыненні да Д. Паліенкі і Э. Пальчыса ў цэлым не змяняюць ацэнкі іх крымінальных справаў з боку ПЦ "Вясна", аднак пры гэтым мы пазітыўна ацэньваем стрыманасць, праяўленую беларускімі ўладамі, і прымяненне пакаранняў, не звязаных з пазбаўленнем волі.

Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Верасень 2016

03.10.2016 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Верасень 2016

Негатыўнай тэндэнцыяй верасня стала аднаўленне практыкі адвольных затрыманняў палітычных актывістаў.

Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Жнівень 2016

01.09.2016 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Жнівень 2016

Як стала вядома праваабаронцам, 14 ліпеня ў межах расследавання крымінальнай справы па падзеях 19 снежня 2010 г. быў затрыманы і ўзяты пад варту жыхар п. Рудзенск Уладзімір Кондрусь. Ён абвінавачваецца па ч. 2 арт. 293 КК Рэспублікі Беларусь («масавыя беспарадкі»). 10 жніўня 2016 г. праваабарончыя арганізацыі распаўсюдзілі заяву аб прызнанні У. Кондруся палітвязнем, дзе запатрабавалі яго вызвалення.

Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Ліпень 2016

02.08.2016 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Ліпень 2016

Завершана расследаванне ў дачыненні да фельчара СІЗА, афіцэра МУС Аляксандра Крылова, якому прад'яўленыя абвінавачванні ў неналежным выкананні прафесійных абавязкаў, што пацягнула па неасцярожнасці смерць Ігара Пцічкіна ў СІЗА № 1 у жніўні 2013 г.

Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Чэрвень 2016

04.07.2016 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Чэрвень 2016

Камітэт па нормах і стандартах Міжнароднай арганізацыі працы (МАП) заклікаў ўлады Беларусі прывесці нацыянальнае заканадаўства ў адпаведнасць патрабаванням канвенцыі № 29 МАП. Дадзенае заключэнне было зроблена па выніках разгляду беларускага пытання на 105-й сесіі Міжнароднай канферэнцыі працы ў Жэневе.

Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Травень 2016

01.06.2016 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Травень 2016

Цягам траўня намеціліся некаторыя негатыўныя тэндэнцыі, якія сведчаць пра пагаршэнне сітуацыі з правамі чалавека ў параўнанні з папярэднімі месяцамі.

Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Красавік 2016

02.05.2016 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Красавік 2016

Нягледзячы на тое, што ўсе несанкцыянаваныя мірныя сходы на працягу месяца прайшлі без ўмяшання органаў правапарадку і не былі гвалтоўна спыненыя, удзельнікаў і арганізатараў дадзеных акцыяў па-ранейшаму прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафаў.

Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Сакавік 2016

01.04.2016 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Сакавік 2016

За месяц праваабаронцы зафіксавалі 43 выпадкі адміністратыўнага пераследу грамадзянаў за ўдзел або арганізацыю мірных акцыяў.

Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Люты 2016

01.03.2016 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Люты 2016

Новых палітычна матываваных крымінальных справаў на працягу месяца не распачыналася, што з'яўляецца працягам агульнай тэндэнцыі зніжэння ўзроўню рэпрэсій у краіне, назіранай са жніўня мінулага года.

Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Студзень 2016 г.

02.02.2016 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Студзень 2016 г.

На працягу месяца адзначаныя пэўныя негатыўныя тэндэнцыі, якія сведчаць пра пагаршэнне сітуацыі з правамі чалавека ў параўнанні з трыма апошнімі месяцамі мінулага года.

Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2015 г. Аналітычны агляд

22.01.2016 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2015 г. Аналітычны агляд

У цэлым, ніякіх сістэмных зменаў, скіраваных на якаснае паляпшэнне сітуацыі з правамі чалавека ў краіне на працягу 2015 года, не адбылося. Асноўныя грамадзянскія і палітычныя правы заставаліся абмежаванымі на заканадаўчым узроўні. Нягледзячы на агульнае зніжэнне маштабу рэпрэсій, узровень кантролю над грамадствам заставаўся вельмі высокім.

Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Снежань 2015

04.01.2016 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Снежань 2015

Прадстаўнікі праваабарончых арганізацый працягваюць заклікаць улады краіны распачаць шэраг захадаў аднаўленчага характару, накіраваных на паляпшэнне сітуацыі з правамі чалавека ў краіне, якія б прадэманстравалі зацікаўленасць у далейшым развіцці беларуска-еўрапейскіх адносінаў.

Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Лістапад 2015

02.12.2015 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Лістапад 2015

На працягу лістапада якіх-небудзь сістэмных зменаў, якія сведчаць пра гатоўнасць уладаў Беларусі да якаснага паляпшэння сітуацыі з правамі чалавека ў краіне, зафіксавана не было.

01.12.2015 Спіс палітычных вязняў

Праваабарончы цэнтр «Вясна» прызнае наяўнасць у Беларусі палітычных вязняў — асобаў, якія незакона пазбаўленыя свабоды за свае палітычныя перакананні, і патрабуе іх неадкладнага вызвалення.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства