Навіны на тэму: Плошча-2010
15.07.2011 Мінскі гарсуд разглядае скаргу на прыгавор Андрэю Саннікаву і чатыром удзельнікам мітынгу 19 снежня 2010 года
У Мінскім гарадскім судзе сёння пачаўся разгляд касацыйнай скаргі на прыгавор экс-кандыдату ў прэзідэнты Андрэю Саннікаву, а таксама ўдзельнікам мітынгу апазіцыі 19 снежня 2010 года Алегу Гнедчыку, Уладзіміру Яроменку, Ільі Васілевічу і Фёдару Мірзаянаву.
13.07.2011 Андрэя Саннікава перавялі ў горшую камеру
Стан здароўя кандыдата ў прэзідэнты таксама пагоршыўся.
01.07.2011 У Аляксандра Малчанава рэзка пагоршыўся зрок
Ільля Васілевіч знаходзіцца ў карантыне і просіць перадаць яму ангельскія слоўнікі. Брат і маці Андрэя Пратасені не змаглі наведаць яго ў бабруйскай калёніі. Аляксандар Малчанаў моцна схуднеў, і ў яго пагоршыўся зрок.
30.06.2011 FIDH прадставіла справаздачу па Беларусі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў
30 чэрвеня на прэс-канферэнцыі ў Менску Міжнародная Фэдэрацыя за правы чалавека (FIDH) прадставіла справаздачу аб абмежаванні палітычных і грамадзянскіх правоў грамадзян пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 г.
27.06.2011 Н.Крапівіна: Каб дапамагчы Алесю ўладкаваць жыццё ў калоніі
Судовая калегія разглядала скаргі асуджаных па справе “19-га снежня” Паўла Вінаградава, Алеся Кіркевіча, Дзмітрыя Дразда, Аляксандра Пратасені і Уладзіміра Хамічэнкі.
24.06.2011 Прысуды зноў пакінулі бязь зьменаў
У Менскім гарадзкім судзе адбыўся разгляд касацыі асуджаных за Плошчу Паўла Вінаградава, Алеся Кіркевіча, Дзьмітрыя Дразда, Аляксандра Пратасені і Ўладзімера Хамічэнкі.
23.06.2011 Новы абвінавачаны па справе Плошчы-2010 да суду знаходзіцца на Валадарцы
Святаславу Барановічу, паводле прад’яўленага 21 чэрвеня абвінавачання, інкрымінуецца ўдзел у масавых беспарадках, гвалт над асобай.
22.06.2011 Разгляд касацыйнай скаргі Андрэя Саннікава – 15 ліпеня
15 ліпеня ў Менскім гарадскім судзе будуць разглядацца касацыйныя скаргі экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава і яшчэ чатырох асуджаных па падзеях 19 снежня 2010 года – Іллі Васілевіча, Алега Гнедчыка, Фёдара Мірзаянава, Уладзіміра Яроменка. Пачатак – а 10-ай гадзіне.
21.06.2011 Новая ахвяра ў справе Плошчы-2010?
21 чэрвеня можа быць прад’яўленае яшчэ адно абвінавачваньне па справе аб масавых беспарадках, якія на думку правасуддзя мелі месца 19 сьнежня мінулага года на плошчы Незалежнасці ў Менску. Чарговы падазраваны па крымінальнай справе Святаслаў Барановіч быў затрыманы яшчэ 15 чэрвеня і змешчаны на Акрэсціна.
15.06.2011 Абскарджванне прысудаў за Плошчу
24 чэрвеня ў Менгарсудзе будзе разгледжаная касацыйная скарга на прысудзы удзельнікам акцыі пратэсту на плошчы Незалежнасці ў Менску 19 сьнежня 2010 года Алесю Кіркевічу, Паўлу Вінаградаву, Зміцеру Дразду, Андрэю Пратасеню і Уладзіміру Хамічэнку. Пачатак у 10 гадзін.
13.06.2011 Падтрымаем вязьняў!
Сябры, нашыя лісты ў няволю могуць стаць значнай падтрымкай для палітвязняў, незаконна асуджаных па крымінальных справах па снежаньскіх падзеях у Менску. Таксама ў месцах пазбаўлення волі зараз знаходзяцца асуджаныя фігуранты "справы анархістаў".
10.06.2011 Прызначаная касацыя на прысуды Халіп, Севярынцу і Марцалеву
Разгляд касацыйных скаргаў на прысуды Ірыне Халіп, Паўлу Севярынцу і Сяргею Марцалеву прызначаны на 21 чэрвеня ў Менскім гарадзкім судзе.
09.06.2011 Мікіта Ліхавід зноў трапіў у штрафны ізалятар
Гэта ўжо трэцяе пакаранне хлопца за месяц утрымання ў Наваполацкай калоніі.
09.06.2011 FIDH і “Вясна” патрабуюць спыніць жорсткае абыходжанне і катаванні ў дачыненні да Мікіты Ліхавіда
Сумесная заява Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і Праваабарончага цэнтру “Вясна”
Парыж-Мінск, 9 чэрвеня 2011 года
08.06.2011 Абарона Класкоўскага абскардзіла прысуд
Абарона Аляксандра Класкоўскага, аднаго зь фігурантаў справы аб масавых беспарадках у Менску 19 сьнежня 2010 году, абскардзіла прысуд, вынесены яму судом Ленінскага раёну. Пра паведаміла сястра Класкоўскага Вольга.