Навіны на тэму: відэа
27.02.2014 Салігорскі тэлеканал дыскрэдытуе незалежнага назіральніка (відэа)
У сваім апошнім рэпартажы пра выбары ў мясцовы Савет дэпутатаў Салігорскі тэлевізійны канал заняўся дыскрэдытацыяй тутэйшага прадстаўніка Беларускага Хельсінскага камітэту Леаніда Мархоткі, які ажыццяўляе доўатэрміновае назіранне за ходам выбарчай кампаніі на Салігоршчыне.
15.01.2014 Справа Вацлава Гавела працягваецца (відэа, фота)
Удзельнікі вечарыны памяці вядомага чэшскага дысідэнта, змагара за правы чалавека Вацлава Гавела, якая прайшла 14 студзеня ў Мінску, казалі пра тое, што ідэі, якія спадар Гавел ажыццяўляў у сваёй краіне, вельмі слушныя для сённяшняй Беларусі.
23.12.2013 У Магілёве “Вясна” прэзентавала новую анімацыйную стужку супраць смяротнага пакарання
21 снежня прагледзець мультфільмы “Палёт”, “Чарга” і новы фільм “Исполнитель” cабраліся ў грамадскім цэнтры “Кола” больш за 20 магілёўцаў. Прэзентацыю праводзіў каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэй Палуда.
27.10.2013 Трэці аргумент супраць смяротнага пакарання - рэлігійны (відэа)
Пра смяротнае пакаранне с пункту гледжання хрысціянскай этыкі разважаюць праваслаўны святар Аляксандр Шрамко, ксёндз Мікалай Ціхановіч і рэлігіязнаўца, сябра Хельсінкскага Камітэту Віктар Адзіночанка.
05.09.2013 З'явілася другая частка фільму з цыклу "Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання"
Пра спецыфіку дзейнасці і псіхалагічны стан людзей, якія выконваюць смяротныя прысуды, распавядае Алег Алкаеў. Таксама ў фільме гучыць меркаванне праваабаронцы Валянціна Стэфановіча і псіхіятра Валдаса Банайціса.
20.08.2013 Фільм "Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання"
Праваабаронцы і грамадскія дзеячы, абвінавачваемыя і іх сваякі звяртаюць увагу на недасканаласць судовай сістэмы, наяўнасць катаванняў у беларускіх турмах, адсутнасць прэвентыўнага эфекту смяротнага пакарання. І заклікаюць адмовіцца дзяржаву ад найвышэйшай меры пакарання.
12.06.2013 Фільм “Хроніка суднага часу". Прэзентацыя на сайце ГА “БАЖ”
Цыкл міні-фільмаў "Хроніка суднага часу" (журналісцкая версія) уключае восем фільмаў, якія прысвечаныя сябрам ГА “БАЖ”, што пацярпелі за свабоду слова.
08.05.2013 Партрэты праваабаронцаў: Барыс Бухель (відэа)
Праграма тэлеканала Белсат “Маю права” распачала адмысловую рубрыку пра тых, хто часта застаецца апошняю надзеяй для ўсіх, хто дамагаецца праўды, для пакрыўджаных дзяржаваю, працадаўцамі, ці праваахоўнымі органамі.
02.05.2013 Памяць пра растраляных у Воршы святароў (відэа)
У 20-30 гадах 20 стагоддзя ў межах тагачаснай Воршы (каля Магілёўскай шашы, цяпер мікрараён-3) адбываліся растрэлы святароў. Гэтае месца ніяк не ўшанаванае дагэтуль, тут няма ніякага памятнага знаку.
25.04.2013 Андрэй Курэйчык: “Я ня веру, што смяротнае пакаранне пазбавіць нас ад злачыннасці” (Відэа)
Вядомы беларускі і расейскі сцэнарыст і актор Андрэй Курэйчык падпісаў петыцыю супраць смяротнага пакарання ў Беларусі.
02.04.2013 Затрыманыя на “Дні Волі” украінцы, знялі відэа пра сваё падарожжа ў Беларусь
У інтэрнэце з’явіўся відэа-ролік, які знялі затрыманыя на “Дні Волі” у Мінску сябры ўкраінскай арганізацыі “Нацыянальны Альянс”. На відэа можна ўбачыць усё іхняе падарожжа з Украіны ў Беларусь і вяртанне на Радзіму пасля затрымання на акцыі.
27.03.2013 “Чарга”: не будзь абыякавым (відэа)
Актывісты кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання" стварылі анімацыйны фільм “Чарга”, які закранае глыбока філасофскія тэмы: чалавечае жыццё і раўнадушша грамадства ў дачыненні да тэмы смяротнага пакарання.
22.03.2013 Афіцэр Сяргей Вазняк (відэа)
Чарговы міні-фільм з серыі “Хроніка суднага часу” быў выкладзены ў сеціве. Стужка прысвечаная аднаму з лідараў партыі “Справядлівы Свет” Сяргею Вазняку, палітрэпрэсаванаму пад час апошняй прэзідэнцкай кампаніі 2010 года.
11.02.2013 Трыпціх “Раўнадушша забівае” (відэа)
Аматарская стужка, прысвечаная тэме смяротнага пакарання ў Беларусі, была створаная валанцёрамі як водгук на ранейшую працу - анімацыйны фільм "Палёт". Тэма - не быць раўнадушнымі, калі побач забіваюць людзей.
28.01.2013 Беларускі мур: “бабруйская” справа (відэа)
У інтэрнэце выкладзены міні-фільм "Беларускі мур" прысвечаны так званай "бабруйскай" справе. Аўтары стужкі спрабуюць высветліць сапраўдныя матывы ўдзельнікаў дэманстратыўнай атакі на мур бабруйскага КГБ 16 кастрычника 2010 году.