Навіны на тэму: відэа
28.01.2013 Беларусь ігнаруе рашэньні КПЧ ААН (+відэа)
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь адмаўляецца прызнаваць рашэньні Камітэту па правох чалавека Арганізацыі Аб'яднаных Нацыяў. Пра гэта было паведамлена віцебскаму праваабаронцу Паўлу Левінаву.
17.01.2013 Свабода прэзэнтуе кнігу «Справа Бяляцкага» (+відэа)
«Справа Бяляцкага» — так называецца кніга, якая нядаўна выйшла ў сэрыі Бібліятэка Свабоды. Гэта раман-рэпартаж нашага калегі Валера Каліноўскага пра чалавека, якога адныя параўноўваюць з Вацлавам Гаўлам, другія мяркуюць, што ён павінен сядзець у турме, а трэція ня бачаць між гэтымі думкамі супярэчнасьці.
14.01.2013 "Палёт". Анімацыйны фільм аб праблеме смяротнага пакарання ў Беларусі (мульфільм)
Анімацыйная стужка, створаная таленавітымі валанцёрамі кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання", раскрывае тэму бесчалавечнасці і жорсткасці смяротнага прысуду ў Беларусі. Наша краіна - апошняя ў Еўропе і на постсавецкай прасторы, дзе выкарыстоўваецца смяротнае пакаранне.
09.01.2013 Азартны падпольшчык Павел Вінаградаў (відэа)
У сеціве выкладзены чарговы міні-фільм з сэрыі "Хроніка суднага часу". Стужка прысвечаная палітрэпрэсаванаму лідэру моладзевай арганізацыі "Zмена" Паўлу Вінаградаву.
08.01.2013 На "Белсаце" выйшаў фільм пра Алеся Бяляцкага і дзейнасць "Вясны"
Цэнтральнымі фігурамі дакументальнай стужкі сталі старшыня ПЦ "Вясна", а таксама ягоная жонка Наталля Пічук і настаўніца Наталля Ільініч, якую па палітычных прычынах звольнілі з працы і якой праваабаронцы дапамагалі абараняць свае правы.
28.12.2012 Мара Антона Сурапіна
Новы фільм з сэрыі “Хроніка суднага часу” зьявіўся ў інтэрнэце. Фільм прысьвечаны рэпрэсаванаму журналісту-фатографу Антону Сурапіну.
26.12.2012 Тры вершы палітыка Някляева (відэа)
У інтэрнэце выкладзены новы фільм з серыі "Хроніка суднага часу" прысьвечаны палітрэпрэсаванаму лідару кампаніі "Гавары праўду" паэту Уладзіміру Някляеву. Фільм мае назву "Тры вершы палітыка Някляева" і ахоплівае пэрыяд ад пачатку прэзідэнцкай кампаніі 2010 года і да сёньняшняга дня.
23.12.2012 Васіль Парфянкоў: "У пошуках волі" (відэа)
Новы фільм з сэрыі "Хроніка суднага часу" зьявіўся ў інтэрнэце. Стужка "У пошуках волі" прысьвечаная палітзьняволенаму Васілю Парфянкову, які адбывае пакараньне ў г. Баранавічы.
18.12.2012 Анджэй Пачобут: журналістыка ў стылі Hard (відэа)
Міні-фільм прысьвечаны палітрэпрэсаванаму карэспандэнту "Газэты Выборчай" Анджэю Пачобуту з’явіўся ў інтэрнэце. Гісторыя Анджэя Пачобута, пададзеная ў “Хроніцы суднага дня” - фрагмент агульнае карціны і атмасферы перасьледу, у якой працуюць незалежныя журналісты ў Беларусі.
14.12.2012 Наталля Радзіна: "Трэба пісаць пра палітвязняў кожны дзень..."
Новая стужка з сэрыі "Хроніка суднага часу" была выкладзена ў інтэрнэце. Фільм прысвечаны рэдактару сайта "Хартыя 97", палітрэпрасаванай журналістцы Наталлі Радзінай
14.12.2012 "Лепшае магчыма" - новы праваабарончы фільм (відэа)
Шаснаццаціхвілінная стужка апавядае пра чатыры паспяховыя гісторыі абароны сваіх правоў жыхарамі Салігорску. Асноўнымі героямі фільму сталі мясцовыя грамадскія дзеячы Аляксей Валабуеў, Леанід Мархотка, Іван Шыла і Мікалай Зімін. Стваральнікі фільму разлічваюць на практычны вынік сваёй працы.
11.12.2012 Свабода творчасці – у Дзень правоў чалавека (фота, відэа)
Такім чынам можна коратка ахарактарызаваць імпрэзу праваабарончага цэнтра “Вясна”, якая ладзілася ўвечары 10 снежня на сядзібе БНФ. 30 артыкулаў Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека і паштоўкі для палітвязняў – у мастацкім увасабленні прафесійнага майстра ды аматараў hand-made.
10.12.2012 Асуджаны быць свабодным (відэа)
Чарговы міні-фільм з серыі “Хроніка суднага часу” з’явіўся ў інтэрнэце. Фільм прысвечаны палітвязьню анархісту Ігару Аліневічу.
30.11.2012 Багданава, Красоўская і Кавалёва заклікалі вярнуць цела Уладзіслава Кавалёва (ВІДЭА)
Сёння, у гадавіну вынясення смяротнага прысуду Уладзіслав Кавалёву і Дзмітрыю Канавалаву, Ірына Багданава, Лера Красоўская і Любоў Кавалёва заклікалі сусветную грамадскасць аб'яднацца і патрабаваць вярнуць цела Уладзіслава Кавалёва яго сям'і.
28.11.2012 Як высялялі “Вясну” (відэа)
26 лістапада судовыя выканаўцы сканфіскавалі маёмасць і апячаталі памяшканне Праваабарончага цэнтру “Вясна”, дзе цягам апошніх 12 год аказвалася дапамога рэпрэсаваным грамадзянам, ладзіліся прэсавыя канфэрэнцыі аб парушэннях правоў чалавека ды іншыя праваабарончыя мерапрыемствы.