Навіны на тэму: выбары-2014

Салігорскі тэлеканал спрабуе дыскрэдытаваць незалежных назіральнікаў (відэа)

27.03.2014 Салігорскі тэлеканал спрабуе дыскрэдытаваць незалежных назіральнікаў (відэа)

З дапамогай нязграбнага мантажа і завочнага закадравага дыялога з прадстаўніком БХК на ўчастку №24 Мікалаем Шараварам рэдактарка СТК паказала заўвагі назіральніка да выбарчага працэсу дробнымі ды непраўдзівымі. Сам спадар Шаравар называе такі падыход да інтэрпрэтацыі яго словаў агідным.

Раней судзімага старшыню Шклоўскага райсавета не абралі дэпутатам новага склікання

26.03.2014 Раней судзімага старшыню Шклоўскага райсавета не абралі дэпутатам новага склікання

"Шклоўскія раённыя ўлады нарэшце самі зразумелі ўсю недарэчнасць сітуацыі, калі раней судзімы чалавек з’яўляецца старшынёй райсавета. Яшчэ да дня “выбараў” было прынятае рашэнне, што Міхаіл Паўловіч нават не стане дэпутатам райсавета новага склікання. Так яно і атрымалася па выніках галасавання".

Баранавічы: назіральнік просіць ЦВК разабрацца з парушэннямі на выбарчым участку

26.03.2014 Баранавічы: назіральнік просіць ЦВК разабрацца з парушэннямі на выбарчым участку

Аб парушэннях заканадаўства падчас падліку галасоў назіральнік напісаў старшыні камісіі заяву, якую Мікалай Жукоўскі спачатку адмаўляўся браць, а потым неахвотна ўзяў, але не разгледзеў на паседжанні камісіі, таму зараз Сяргей Гоўша не мае ўпэўненасці, што яго заява была перададзена ў вышэйстаячую тэрытарыяльную камісію.

Бабруйск: палова дэпутатаў гарсавету -- дырэктары

26.03.2014 Бабруйск: палова дэпутатаў гарсавету -- дырэктары

Па афіцыйнай інфармацыі, выбары ў Бабруйску адбыліся на ўсіх выбарчых участках, у гарадскі Савет былі абраныя 40 дэпутатаў. Адметна, што пераважная колькасць з іх займаюць высокія пасады -- гэта дырэктары, начальнікі, інжынеры.

Валерый Каранкевіч скардзіцца і на затрыманне, і на парушэнні на ўчастках

26.03.2014 Валерый Каранкевіч скардзіцца і на затрыманне, і на парушэнні на ўчастках

Валерый Каранкевіч, кандыдат у дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў па Хоцімскай выбарчай акрузе №54 і кандыдат у дэпутаты Хоцімскага райсавета па Узбярэжнай выбарчай акрузе №13, 25 сакавіка накіраваў скаргі ў пракуратуры Хоцімскага раёна і Магілёўскай вобласці, а таксама ў выбарчыя камісіі розных узроўняў.

Баранавічы: на 5 альтэрнатыўных акругах пераможцаў ад апазіцыі няма

25.03.2014 Баранавічы: на 5 альтэрнатыўных акругах пераможцаў ад апазіцыі няма

За беспартыйнага кандыдата ў дэпутаты індывідуальнага прадпрымальніка Дзмітрыя Аўгуста на выбарчай акрузе № 20 прагаласавала 20% выбаршчыкаў. А выкладчык Баранавіцкага дзяржаўнага універсітэта Сяргей Мудроў, які балатаваўся па гарадской выбарчай акрузе № 35, атрымаў 26,9 % галасоў выбаршчыкаў.

Баранавічы: назіральнік просіць пракуратуру праверыць “рэкорды” галасавання на даму

25.03.2014 Баранавічы: назіральнік просіць пракуратуру праверыць “рэкорды” галасавання на даму

У дзень выбараў на ўчастку прагаласавала 396 выбаршчыкаў, а па месцы жыхарства – 403 чалавекі. Віктар Сырыца адзначае, што арганізацыяй галасавання па месцы жыхарства выбаршчыкаў займаліся толькі 2 сябры выбарчай камісіі з адной выноснай скрыняй прыблізна 3 гадзіны.

Выніковая прэс-канферэнцыя прадстаўнікоў кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" на youtube

25.03.2014 Выніковая прэс-канферэнцыя прадстаўнікоў кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" на youtube

На старонцы Праваабарончага цэнтру “Вясна” ў youtube з’явіўся відэазапіс з прэс-канферэнцыі кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары", якая падвяла вынікі назірання за выбарамі дэпутатаў мясцовых Саветаў 27-га склікання.

Бабруйск: Назіральнікі падаюць скаргі

24.03.2014 Бабруйск: Назіральнікі падаюць скаргі

Бабруйскія выбарчыя ўчасткі, на якіх балатаваліся прадстаўнікі дэмсілаў, у асноўны дзень галасавання наведвалі пабочныя асобы - чыноўнікі вышэйшага звяна: старшыня гарвыканкама Дзмітрый Бонахаў, яго намеснік Аляксандр Маркачоў ды іншыя. Незалежныя назіральнікі сцвярджаюць, што яны адкрыта аддавалі распараджэнні старшыням камісій.

У Брэсцкай вобласці не абралі дэпутатаў у трох выбарчых акругах

24.03.2014 У Брэсцкай вобласці не абралі дэпутатаў у трох выбарчых акругах

Пракаментаваў галоўны ў рэгіёне “куратар” выбараў і ўдзел прадстаўнікоў апазіцыі ў гэтай кампаніі. “Апазіцыйныя кандыдаты правялі выбарчую кампанію ў сваю сілу, - лічыць Александр Каляда. – Дакладных лічбаў у мяне пакуль няма, але мяркую, што свае 10-15% яны набралі”.

У пракуратуры Віцебска не навучыліся пісаць без памылак (дакумент)

24.03.2014 У пракуратуры Віцебска не навучыліся пісаць без памылак (дакумент)

Чым выкліканы такі нэрвозны настрой у пракуратуры, што нават прозвішча заяўніка напісана з памылкамі, не кажучы ўжо пра іншыя памылкі ў лісце за подпісам пракурора Ю.В.Раманоўскага? Хто друкаваў такі адказ, дзе замест "юстиции" напісана "юствдии", замест "избирателей" – "дзбиратгёяей", замест "заявителю" – ";щявителю".

Справаздача па выніках назірання за выбарамі дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў 27 склікання

24.03.2014 Справаздача па выніках назірання за выбарамі дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў 27 склікання

Назіранне ажыццяўлялася актывістамі РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» і ПЦ «Вясна» ў межах кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

Вынікі мясцовых выбараў: 88% акругаў - безальтэрнатыўныя (відэа)

24.03.2014 Вынікі мясцовых выбараў: 88% акругаў - безальтэрнатыўныя (відэа)

Правааабронцы адзначаюць, што выбары прайшлі са шматлікімі парушэннямі. Рэкамендацыі незалежных назіральнікаў па-ранейшаму ігнаруюцца ЦВК і членамі выбарчых камісіяў.

Рэдактар мазырскай раёнкі праслаўляе выбары і Беларусь, перадрукоўваючы свой жа артыкул чатырохгадовай даўніны

24.03.2014 Рэдактар мазырскай раёнкі праслаўляе выбары і Беларусь, перадрукоўваючы свой жа артыкул чатырохгадовай даўніны

Сапраўды, шмат пісалася пра выбары! Асабліва Ларысай Чорнай. І не толькі пра выбары. Як выявілася, дадзены пафасны артыкул яна напісала чатыры гады таму, і прысвечаны ён быў тады Усебеларускаму сходу ў 2010 годзе.

Баранавічы: неверагодныя лічбы галасавання па месцы жыхарства

24.03.2014 Баранавічы: неверагодныя лічбы галасавання па месцы жыхарства

Так, на выбарчым участку № 49 у дзень выбараў 23 сакавіка прагаласавала, па дадзеных незалежных назіральнікаў, 396 выбаршчыкаў, а па месцы жыхарства – 403 чалавекі, г. зн., больш, чым на выбарчым участку за цэлы дзень галасавання.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства