Навіны на тэму: выбары-2014
24.03.2014 Салігорск: Падлік галасоў у звыклай непразрыстай манеры (фота)
Незалежныя назіральнікі канстатуюць, што працэдура падліку галасоў у Салігорску ўжо традыцыйна адбывалася ў непразрыстай манеры. Выніковых паседжанняў камісій пасля падліку галасоў ніводны незалежны назіральнік таксама не пабачыў.
24.03.2014 Тры актывісты «Справядлівага сьвету» прабіліся ў сельсаветы
Партыя левых «Справядлівы сьвет» правяла трох дэпутатаў у сельскія саветы Аршанскага раёну. На выбарах перамаглі: Анатоль Гоцман, Юры Курганаў і Жанна Франкова.
23.03.2014 Бабруйск: Назіральніка выдалілі з участка
"На ўчастак прыйшла дзяўчына і прынесла торбу, якую выпадкова забылі ў яе кватэры сябры ўчастковай камісіі. Я пацікавіўся, ці рабіла яна запыт на іх візіт, і яна сказала: "не, яны самі прыйшлі, і я прагаласавала". Натуральна, я паведаміў сябрам камісіі, што яны парушылі закон, і яны былі вымушаныя выкрэсліць імя гэтай дзяўчыны са спісаў".
23.03.2014 Валерыя Каранкевіча адпусцілі з міліцыі
Па словах Валерыя Каранкевіча, загад адпусціць яго з будынку Хоцімскага РАУС даў адзін з мясцовых міліцэйскіх начальнікаў. Ніякага пратакола на яго не складлалі, адзінае, што з яго ўзялі вуснае абяцанне аб тым, што ён абавязкова з’явіцца ў Хоцімскі РАУС для разгляду заявы.
23.03.2014 Гомельскага назіральніка выдалілі з участка пры падліку бюлетэняў
«Міліцыянер вывеў мяне з участка, прычым афіцыйна мне не выносілі папярэджання, не складалі нейкіх папер ці актаў, проста брутальна па вуснаму загаду старшыні вывелі з участка ў той момант, калі пачаўся падлік галасоў".
23.03.2014 Хоцімск: міліцыя затрымала кандыдата ў дэпутаты
Кандыдата ў дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў па Хоцімскай выбарчай акрузе №54 і адначасова кандыдата ў дэпутаты Хоцімскага райсавета па Узбярэжнай выбарчай акрузе №13 Валерыя Каранкевіча каля 20-00 затрымалі супрацоўнікі міліцыі і даставілі ў мясцовы РАУС.
23.03.2014 Гомель: старшыня камісіі адмаўляецца прадстаўляць назіральніку інфармацыю і пагражае міліцыяй
«Інфармацыю хоць якую адмаўляецца прадастаўляць, напрыклад, колькі бюлетэняў павезлі на галасаванне па дамах, колькі было заявак, пагражае мне нейкай адказнасцю, міліцыяй, не дазваляў тут здымаць журналістам".
23.03.2014 У Гомелі назіральніку не дазволілі ехаць з членамі камісіі да выбаршчыкаў на дом
«Я заўважыла, што старшыня камісіі выдаў вялікі стос бюлетэняў членам камісіі, якія сабраліся выехаць з урнай на дом. Між тым, было толькі 64 заяўкі ад выбаршчыкаў, а бюлетэняў бралі чамусьці значна больш".
23.03.2014 Карэспандэнтка БТ прыгразілася "стукнуць мікрафонам" назіральніцу і кандыдатку
"Работнікі тэлебачання пачалі апраўдвацца, маўляў, людзям адразу цяжка гаварыць на камеру, яны бянтэжацца…Вось вы, маўляў, ці змаглі б так адразу… Я сказала: "Лёгка!" Але замест каб узяць інтэрв'ю, вядучая мяне абняла і прашаптала на вуха: "Зараз цябе мікрафонам як стукну па галаве!"
23.03.2014 На ўчастку Лагойскай акругі ў Менску просяць прызнаць вынікі галасавання па хатах несапраўднымі
На палове бюлетэняў, якія ўзялі з сабой сябры участковай камісіі для галасавання на даму, не было ні аднаго подпіса сябраў камісіі.
23.03.2014 Жодзінскія "выбарчыя рэкорды"
Датэрміновае галасаванне на мясовых выбарах у Жодзіне па афіцыйных звестках выбухнула рэкордам у 30% прагаласfваўшых.
23.03.2014 На Ахоцкай выбарчай акрузе прасоўваюць сацыял-спартоўца?
На такую думку наводзіць фотаздымак з фае сярэдняй школы №172 Заводскага раёна Мінска, у якой знаходзяцца выбарчыя ўчасткі № 7-9. Але галоўнае - ён сведчыць пра парушэнне правілаў агітацыі кандыдатам ад БССП Ігарам Русакевічам.
23.03.2014 Барысаў: Пазаштатнай фотакарэспандэнтцы БелаПАН не дазволілі здымаць на выбарчым участку
Валянціна Зянкова збіралася асвятляць працэс галасаваня на ўчастку № 59 па Барысаўскім раёне.
23.03.2014 Фотафакт: На выбарчых участках у Салігорску гукаюць вясну
У Салігорску калектывы творчай самадзейнасці водзяць карагоды на выбарчых участках наўпрост каля скрыняў для галасавання. Удзельнікі імпрэзаў адначасова “святкуюць” выбары, гукаюць вясну ды спяваюць вяснянкі.
23.03.2014 Ярмошына: Выбаркамы атрымалі 753 скаргі
Выбаркамы атрымалі 753 скаргі з пачатку кампаніі па выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў, - заявіла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.