Навіны на тэму: выбары-2014
20.04.2014 Мясцовыя выбары і падзеі ва Украіне – лейтматыў салігорскіх медыяў у апошнія месяцы
Дзяржаўны тэлеканал СТК і выканкамаўская газета “Шахцёр” вострыя мясцовыя праблемы імкнуліся наогул абмінаць. Выбары ў мясцовыя Саветы дэптутатаў асвятлялася імі досыць актыўна, але асноўная моц іх інфармацыйнай артылерыі была задзейнічана на забеспячэнне яўкі падчас датэрміновага галасавання.
17.04.2014 Брэст: абласны суд не задаволіў скаргу мясцовых актывістаў АГП
Скарга тычылася рашэння суда першай інстанцыі, які паводле якога перадвыбарчы пікет, што адбыўся ў Брэсце 24 лютага, мясцовы гарвыканкам забараніў абгрунтавана, а ўдзельнікі акцыі парушылі працэдуру правядзення масавых мерапрыемстваў.
17.04.2014 Былы кандыдат паскардзіўся на выбарчае заканадаўства дэпутату
Грамадскі актывіст з Хоцімска Валерый Каранкевіч 16 красавіка пабываў на прыёме дэпутата Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Віктара Пінчука. Падчас сустрэчы з дэпутатам Валерый Каранкевіч падняў шэраг пытанняў аб неабходнасці ўдасканалення выбарчага заканадаўства ў нашай краіне, а таксама закрануў іншыя хвалюючыя жыхароў Хоцімска пытанні.
15.04.2014 Віцебскую актывістку аштрафавалі за пікет за байкот выбараў
Алена Каваленка пакарана штрафам у памеры 20 базавых велічынь, што складае 3 мільёны рублёў. Раней арыштам на 7 сутак быў пакараны другі ўдзельнік той самай акцыі, сябар КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў. Судзіла абодвух актывістаў адна і тая самая суддзя Першамайскага райсуду Наталля Карабліна.
14.04.2014 Лідзія Ярмошына “адфутболіла” скаргу апазіцыйнага кандыдата ў дэпутаты
У адказе за подпісам старшыні Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай паведамляецца, што “ў сувязі з Вашым зваротам у Цэнтральную камісію з просьбай прызначыць паўторны пералік галасоў на ўчастках №№1, 2, 3 г.п. Хоцімск тлумачым, што разгляд заяў дадзенай катэгорыі да кампетэнцыі Цэнтральнай камісіі не адносіцца”.
09.04.2014 Хоцімск: акруговая камісія адмовілася пералічваць выбарчыя бюлютэні
Камісія адзначыла, што, “згодна пратаколаў вышэйпералічаных камісій (№1,3,4 – з. р.), парушэнняў не ўстаноўлена. Такім чынам, падставаў для прыняцця рашэння аб паўторным пераліку галасоў выбаршчыкаў па Хоцімскай выбарчай акрузе №54 не маецца”.
07.04.2014 Брэст: працягваецца ціск на кандыдатаў у дэпутаты ад АГП падчас мясцовых выбараў
Ірыну Сіняпкіну, якая вылучалася ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі, хочуць пакараць за удзел у адным з перадвыбарчых пікетаў, што адбыўся ў Брэсце 24 лютага. На яе мабільны тэлефон патэлефанаваў участковы і паведаміў, што хоча прывезці ёй для азнаямлення адміністрацыйны пратакол аб нібыта здзейсненным правапарушэнні, а таксама позву ў суд.
07.04.2014 Магілёўская міліцыя спыніла адміністрацыйную справу па факту збіцця кандыдата ў дэпутаты
Справа спынена ў сувязі з тым, што адсутнічае склад адміністрацыйнага правапарушэння. Такі адказ атрымаў ад міліцыі экс-кандыдат у дэпутаты ў Магілёўскі гарадскі і абласны Савет Аляксей Паўлоўскі.
06.04.2014 Брэсцкі абласны суд абавязаў баранавіцкі суд разгледзець скаргу Мікалая Чарнавуса
Экс-кандыдат ў дэпутаты Мікалай Чарнавус атрымаў адказ з Брэсцкага абласнога суда за подпісам намесніка старшыні Хацько А.П., у якім паведамляецца, што абласны суд абавязвае Баранавіцкі гарадскі суд разгледзець ягоную скаргу.
04.04.2014 Экс-кандыдат скардзіцца ў ЦВК на ігнараванне ягоных скаргаў
Валерый Каранкевіч 4 красавіка падаў скаргу ў Цэнтрвыбаркам. Ён скардзіцца на тое, што Хоцімскія раённая, акруговая і Магілёўская абласная выбарчыя камісіі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў так і не далі адказаў на яго скаргі.
02.04.2014 У Брэсце кандыдат у дэпутаты дамагаецца прызнання несапраўднымі выбараў у гарсавет па выбарчай акрузе №3
Валянціна Мальцава, якая балатавалася па гэтай акрузе, накіравала адпаведную скаргу ў Брэсцкую абласную тэрытарыяльную выбарчую камісію. Раней яна ўжо звярталася з аналагічнай заявай у гарадскі выбаркам, але там адмовіліся задаволіць яе заяву.
01.04.2014 Баранавічы: экс-кандыдат просіць суд прыцягнуць да адказнасці старшыню камісіі
Мікалай Чарнавус звяртаецца ў Брэсцкі абласны суд і просіць адмяніць рашэнне гарадскога суда адносна непадлегласці справы суду і разгледзець яе па сутнасці, а дакладней -- прыцягнуць да адказнасці былую старшыню камісіі Ларысу Антонаву за парушэнне выбарчага заканадаўства і перадузятаць ў адносінах да незалежных кандыдатаў у дэпутаты.
29.03.2014 Аляксандр Шчамлёў ужо не дэпутат
Сябра Руху "За Свабоду" з Віцебшчыны набраў большасць галасоў на выбарах у Дабейкаўскі сельсавет. Гэта было засведчана ў выніковы пратаколе падлікаў 23 сакавіка. Але праз 5 дзён ён убачыў іншы пратакол, згодна з якім ён прайграў сваёй суперніцы, завучу Амбросавічскай школы.
28.03.2014 ЦВК: Візуальны падлік колькасці выбаршчыкаў прававога значэння не мае
Такі адказ на зварот атрымаў баранавіцкі назіральнік Сяргей Гоўша. У ЦВК яму адмовілі праводзіць праверку.
27.03.2014 У Кармянскім раёне яўка на выбарах склала амаль 100%
Як паведаміла Кармянская раённая выбарчая камісія, яўка выбаршчыкаў на выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў 23 сакавіка склала 98,26%.