Навіны на тэму: выбары-2014

Цуды датэрміновага галасавання ў Мазыры: 335 чалавек за 240 хвілін

23.03.2014 Цуды датэрміновага галасавання ў Мазыры: 335 чалавек за 240 хвілін

«Згодна з дадзенымі назіральніка, які быў на ўчастку з 16.00 да 19.00, там прагаласавалі 38 чалавек. Тады выходзіць, што з 10 да 14 гадзін свае галасы аддалі 335 выбаршчыкаў, гэта за 240 хвілін! Вось такія рэкорды паставіла ўчастковая выбарчая камісія», - зазначыў Міхаіл Караткевіч.

Хоцімск: намесніца старшыні райвыканкама аказвае ціск на сябраў камісій

23.03.2014 Хоцімск: намесніца старшыні райвыканкама аказвае ціск на сябраў камісій

"Проста на выбарчых участках, у прысутнасці назіральнікаў, Жана Казакова аказвала ціск на членаў выбарчых камісій, казала, што тыя не праводзяць патрэбную ідэалагічную працу па забеспячэнні масавасці і вынікаў галасавання. Прычым рабіла гэта Жана Васільеўна ў вельмі некарэктнай форме”.

 Участковая камісія сфальсіфікавала рашэнне аб пазбаўленні акрэдытацыі назіральніцы (дакумент)

23.03.2014 Участковая камісія сфальсіфікавала рашэнне аб пазбаўленні акрэдытацыі назіральніцы (дакумент)

Назіральніцу кампаніі “Права выбару” Настассю Александровіч пазбавілі акрэдытацыі на выбарчым участку.

Ускрытую выбарчую скрыню выявілі на адным з участкаў Брэста

23.03.2014 Ускрытую выбарчую скрыню выявілі на адным з участкаў Брэста

22 сакавіка на выбарчым участку № 19 у Брэсце назіральнікі выявілі ускрытую скрыню для галасавання. Па выбарчым заканадаўстве, з-за падобных парушэнняў выбары на гэтым участку павінны быць адмененыя, але ніхто з прадстаўнікоў улады не прыехаў на выбарчы ўчастак, каб зафіксаваць парушэнні.

23.03.2014 Валерыю Чарнаморцаву пазбавілі акрэдытацыі

У Менску актывістку аргкамітэту Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, назіральніцу ў межах кампаніі "Права выбару" Валерыю Чарнаморцаву пазбавілі акрэдытацыі на выбарчым участку № 25 Лагойскай акругі № 44.

23.03.2014 У Слоніме назіральнікі не змаглі дагнаць сябраў камісіі са скрынямі для галасавання па хатах

У Слоніме на ўчастку № 8 за датэрміновае галасаванне сышліся лічбы і ў назіральнікаў, і сябраў камісіі - 197 чалавек. У сувязі з гэтым назіральнікі ніяк не маглі зразумець, калі ж будуць падтасоўваць яўку на ўчасткі. Але 23 сакавіка ўсё стала зразумелым.

Бяспройгрышная латарэя чакае выбаршчыкаў на ўчастках Петрыкаўскага раёна

23.03.2014 Бяспройгрышная латарэя чакае выбаршчыкаў на ўчастках Петрыкаўскага раёна

«На сельскіх выбарчых участках рэкламу паслуг прадставіць упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, мясцовыя медыцынскія ўстановы, камбінат бытавога абслугоўвання. Грамадскія аб’яднанні «Белая Русь» і «БРСМ» паўсюдна правядуць акцыі і ўручэнне сувеніраў маладым выбаршчыкам».

Брэст: журналістку не акрэдытавалі на выбарчым участку, спаслаўшыся на тое, што яна ўжо зарэгістравана назіральнікам

23.03.2014 Брэст: журналістку не акрэдытавалі на выбарчым участку, спаслаўшыся на тое, што яна ўжо зарэгістравана назіральнікам

Калі Хоміч не далі магчымасць сфатаграфаваць пратакол для галасавання (што ўжо ёсць парушэннем заканадаўства), яна паказала сябрам выбарчай камісіі пасведчанне карэспандэнта газеты “Брэсцкі кур’ер” і заявіла, што будзе надалей знаходзіцца на ўчастку ў тым ліку і як журналіст.

“Слонімскі веснік” заняўся антыпіярам

22.03.2014 “Слонімскі веснік” заняўся антыпіярам

"Кто-то срывает со стендов, дверей подъездов сведения только о кандидатах, не являющихся активистами оппозиционных структур. Красуются лишь лица и биографии представителей местной организации БНФ, кампаний «Говори правду» и «За свободу»".

Справаздача па выніках назірання за этапам перадвыбарчай агітацыі кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў

22.03.2014 Справаздача па выніках назірання за этапам перадвыбарчай агітацыі кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў

Назіранне за выбарамі дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь дваццаць сёмага склікання ажыццяўляецца актывістаміРПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» і ПЦ «Вясна» ў рамках кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

У Бабруйску на выбары заклікаюць вулічныя агітбрыгады (фота)

22.03.2014 У Бабруйску на выбары заклікаюць вулічныя агітбрыгады (фота)

Напярэдадні асноўнага дня выбараў на цэнтральных вуліцах Бабруйска можна заўважыць "мабільныя атрады" з дзесятка маладых людзей. Яны нясуць ў руках чырвона-зялёны сцяг, сцяг з надпісам "БРСМ" і "Белая Русь".

У Гарадку назіральніка выдалілі з участка

22.03.2014 У Гарадку назіральніка выдалілі з участка

Пра пазбаўленне акрэдытацыі спадара Гаравога папярэдзілі ўвечары 21 сакавіка. А 22-га ён даведаўся, ўто ягоныя правіны – гэта "знаходжанне каля стала, дзе выдаюць бюлетэні, каля кабінаў для галасавання", а таксама тое, што ён замінаў працы камісіі.

Баранавічы: суд адмовіўся разглядаць скаргу кандыдата

22.03.2014 Баранавічы: суд адмовіўся разглядаць скаргу кандыдата

Мікалай Чарнавус скардзіўся на тое, што выбарчая камісія зрабіла ўсё, каб свядома не дапусціць яго выступ на баранавіцкім радыё. Ён адзначыў, што тройчы -- 24, 6 і 7 сакавіка сустракаўся са спадарыняй Антонавай, і як стала яму вядома, старшыня ВК наўмысна не ўнесла яго прозвішча ў спіс кандыдатаў для выступу.

22.03.2014 Галіну Каржанеўскую пазбавілі акрэдытацыі

Каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" па Менску Галіна Каржанеўская пазбаўленая акрэдытацыі на выбарчым участку № 53 Чыгуначнай акругі № 20, дзе яна назірала ў межах кампаніі "Права выбару".

Салігорск: Улады маніпулююць з яўкай выбаршчыкаў

21.03.2014 Салігорск: Улады маніпулююць з яўкай выбаршчыкаў

"Абурэнне ў многіх людзей выклікае не столькі сам факт неабходнасці галасаваць датэрмінова, колькі недастатковыя, на іх думку, прэферэнцыі за гэткі крок з боку кіраўніцтва. Вось кагосьці з працы дзеля датэрміновага галасавання толькі на гадзіну раней адпусцілі, а на іншым прадпрыемстве ажно паўдні дазволілі прагуляць".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства