Навіны на тэму: выбары-2020
26.05.2020 У Віцебску прайшлі першыя пікеты па збору подпісаў – за Ціханоўскую і Чэрачня
Як паведамляе "Віцебская Вясна", 25 траўня ў Віцебску дзве ініцыятыўныя групы прэтэндэнтаў у кандыдаты на прэзідэнцтва пачалі збіраць подпісы выбарцаў на пікетах, якія ладзілі на плошчы каля піраміды ТЦ «Марка-сіці».
26.05.2020 Пікеты ў Магілёве і Бабруйску: подпісы збіраюць за Цапкалу, Казлова, Канапацкую і Дзмітрыева
Перадвыбарчыя пікеты па збору подпісаў за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты прайшлі ў Магілёве і Бабруйску.
26.05.2020 0 з 19. Вярхоўны суд працягвае разглядаць скаргі "кандыдатаў пратэсту”
Вярхоўны суд працягвае разглядаць скаргі "кандыдатаў пратэсту" групы палітыка Мікалая Статкевіча. На дадзены момант вынесена ўжо 19 рашэнняў па скаргах "кандыдатаў пратэсту", аднак усе – аб адмове ў іх задавальненні.
26.05.2020 Супрацоўнікаў магілёўскага прадпрыемства прымушалі падпісацца за вылучэнне Лукашэнкі
Як стала вядома назіральніку з Магілёва Барысу Бухелю, на прадпрыемстве ААТ “Ольса” супрацоўнікаў ліцейна-зборачнага цэху прымушалі падпісвацца за кандыдата ў прэзідэнты А. Лукашэнка.
25.05.2020 Зноў чэргі. У Слуцку працягваецца збор подпісаў за вылучэнне Ціханоўскай
У Слуцку каля 17 гадзін працягнуўся збор подпісаў за вылучэнне кандыдаткай у прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. Кіруе ініцыятыўнай групай блогер ютуб-канала "Страна для жизни" Сяргей Ціханоўскі.
25.05.2020 На пікеце каля Камароўкі выбаркам фіксаваў парушэнні пры зборы подпісаў. Што гэта было?
Як адзначаюць аналітыкі кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары", для таго, каб даць аб'ектыўную ацэнку правамернасці ўмяшання прадстаўніка выбарчай камісіі ў дзейнасць пікету па зборы подпісаў, неабходна пераканацца ў тым, ці вёўся фактычны збор подпісаў у падтрымку асобы, якая вылучаецца ў кандыдаты, ці не.
25.05.2020 У Рэчыцы і Светлагорску з’явіліся першыя пікеты для збору подпісаў за прэтэндэнтаў у кандыдаты
Рэчыца стала першым горадам усходняга Палесся, дзе назіральнікі заўважылі пікеты для збору подпісаў за прэтэндэнтаў на кандыдатаў на прэзідэнта Беларусі.
25.05.2020 Фотафакт. У Слуцку збіраюць подпісы за Ціханоўскую каля новага дома мэра
У Слуцку ў панядзелак, 25 траўня, ў 12 гадзін распачаўся пікет за збор подпісаў за вылучэнне кандыдаткай у прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. Пікет праходзіць на вуліцы Слуцкіх паясоў. Недалёка ад месца пікета будуецца новы дом мэра Слуцка.
25.05.2020 Суд адмовіў Уладзіміру Кацору ва ўключэнні ў Гомельскую абласную камісію
Суд не задаволіў скаргу сябры АГП з Гомеля Уладзіміра Кацоры на неўключэнне яго ў склад Гомельскай абласной камісіі па выбарах прэзідэнта.
25.05.2020 Гародня: Першая актыўнасць вылучэнцаў у кандыдаты Чэрачэня і Цапкалы
У першыя выходныя пасля пачатку збора подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты ў Гародні праявілі сваю актыўнасць два прэтэндэнты на гэты пост.
24.05.2020 Супадзенне? Не ўсе сябры ініцыятыўных груп атрымалі пасведчанні
Як паведаміў назіральнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Алег Пашкевіч, з'явілася інфармацыя, што некаторыя сябры ініцыятыўных груп Віктара Барбарыкі і Святланы Ціханоўскай так і не атрымалі свае пасведчанні.
24.05.2020 Фотарэпартаж. Як у Мінску збіраюць подпісы за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты
У Мінску пакуль самым масавым днём збору подпісаў стала нядзеля 24 траўня. Днём на пляцоўцы каля Камароўскага рынку збіралася адначасова не менш за 500 чалавек. Самая вялікая чарга выбарчшыкаў – каля 300 чалавек – сабралася ў ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай.
24.05.2020 У Баранавічах працэс фарміравання раённай выбарчай камісіі застаўся таямніцай
Назіральнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" з Баранавічаў Аляксандр Вайцешык так і не змог убачыць працэс фармавання Баранавіцкай раённай выбарчай камісіі – ні на анлайн-трансляцыі, ні на відэа пасля фармавання. У сувязі з гэтым ён звярнуўся са скаргай у Цэнтрвыбаркам.
24.05.2020 "Медыкі патрэбны ў бальніцах, а не ў камісіях". Зварот гарадзенскіх назіральнікаў у ЦВК
Гарадзенскія праваабаронцы, назіральнікі і журналіст кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Віктар Сазонаў, Раман Юргель, Андрэй Коця, Святлана Рудкоўская і Уладзімір Хільмановіч паслалі чарговы ліст у Цэнтральную камісію Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэнду
24.05.2020 Бяроза: Выбаршчыкі абскарджваюць неўключэнне Тамары Шчапёткінай ў склад камісіі
Выбаршчыкі, якія вылучылі ў склад Бярозаўскай выбарчай раённай камісіі сябру Партыі БНФ, назіральніцу за выбарамі з вялікім стажам Тамару Шчапёткіну, звярнуліся ў суд Бярозаўскага раёна са скаргай на неўключэнне яе ў склад камісіі