Навіны на тэму: выбары-2020
06.08.2020 У Рэчыцы заляпілі вокны выбарчага ўчастка
Магчыма, камісія і праўладныя назіральнікі баяцца, што каронавірус патрапіць на ўчастак нават праз аконныя шыбы. Таму паставілі дапаўняльную абарону ў выглядзе шпалераў ды іншай паперы, паведамляе "Палеская Вясна".
06.08.2020 БХК звярнуўся ў Генпракуратуру па прычыне адмоў ў доступе да назірання за ходам галасавання
Старшыня РПГА “Беларускі Хельсінкскі камітэт” Алег Гулак тэрмінова звярнуўся ў Генеральную пракуратуру са зваротам аб перашкодзе законнай дзейнасці грамадскага аб'яднання
06.08.2020 Фотафакт. Як па пратаколу замест 36 прагаласаваўшых стала 96
Як паведамляе незалежны назіральнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Арцём Канановіч, на ўчастку для галасавання №41 Цэнтральнага раёна Мінска на другі дзень датэрміновага галасавання выправілі копію пратакола за першы дзень.
06.08.2020 Як пазбаўляюць акрэдытацый незалежных назіральнікаў
Кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” вядома, што ўчастковыя камісіі працягваюць выдаляць назіральнікаў з участкаў па розных надуманых падставах. У Мінску пазбавілі акрэдытацыі двух незалежных назіральнікаў кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”.
06.08.2020 ЦВК: За два дні амаль трынаццаць працэнтаў выбаршчыкаў узялі ўдзел у датэрміновым галасаванні
На сайце Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў з’явілася інфармацыя аб ходзе датэрміновага галасавання.
05.08.2020 На выбарчых участках масава затрымліваюць назіральнікаў. Спіс
Кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" працягваюць паведамляць, што ўчастковыя камісіі выклікаюць на назіральнікаў міліцыю за тое, што яны нібыта сваім назіраннем замінаюць працы камісіям.
05.08.2020 Лабковіч: У выбарчай сістэме Беларусі сталі лішнімі як назіральнікі, так і выбаршчыкі
Кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" за два дні датэрміновага галасавання стала вядома аб мінімум 22 выпадках выдалення назіральнікаў з участкаў для галасавання з дапамогай супрацоўнікаў міліцыі. Што пра гэта думае старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына, і як расцэньвае гэта каардынатар кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзімір Лабковіч?
05.08.2020 Мінгарвыканкам афіцыйна папярэдзіў Ціханоўскую аб немагчымасці правядзення мітынгу на Бангалор
Менгарвыканкам даслаў кандыдату ў прэзідэнты Святлане Ціханоўскай афіцыйнае апавяшчэнне аб тым, што правесці 6 жніўня ў парку Дружбы Народаў якое-небудзь мерапрыемства не ўяўляецца магчымым — пляцоўка будзе занятая, паведамляе TUT.BY.
05.08.2020 Замежныя карэспандэнты не могуць трапіць на выбары. Нібыта праз каранавірус
Прынамсі тры дзясяткі замежных карэспандэнтаў, якія хацелі прыехаць у Беларусь, каб асвятляць прэзідэнцкія выбары, дагэтуль не атрымалі акрэдытацыю, паведамляе Радыё Свабода.
05.08.2020 Гарадзенскаму назіральніку адмовілі ў азнаямленні з выніковым пратаколам
Назіральнік ад кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Віктар Сухі падаў скаргу ў Кастрычніцкую тэрытарыяльную выбарчую камісію ў Гродне.
05.08.2020 "Стоп-загон". Дасылайце сведчанні прымусу на датэрміновае галасаванне праваабаронцам
Менавіта пад час датэрміновага галасавання назіральнікамі фіксуюцца шматлікія факты прымусу прагаласаваць раней. Практычна на кожных выбарах у Беларусі маюць месца гэтак званыя “загоны”.
05.08.2020 У Івацэвічах міліцыя зняла банер з Ціханоўскай з прыватнай крамы
На гандлёвым пункце аднаго з прадпрымальнікаў у Івацэвічах з'явіўся банер з партрэтамі Ціханоўскай, Цапкала і Калеснікавай і заклікам прыйсці на выбары "зрабіць правільны выбар".
05.08.2020 "Штодня на выбарчым участку праводзіць лёсаванне". Якія змены прапануюць назіральнікі па допуску іх на ўчасткі
Назіральнікі кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" з Верхнядзвінску і Віцебску прапаноўваць змяніць парадак допуску на выбарчыя ўчасткі акрэдытаваных назіральнікаў.
05.08.2020 У Мінску назіральніка пакаралі 10 суткамі арышту
Назіральніка ад ініцыятывы "Сумленныя людзі" Івана Дубовіка, затрыманага 4 жніўня на ўчастку для галасавання №52 у Кастрычніцкім раёне Мінска, суд пакараў 10 суткамі адміністрацыйнага арышту.
05.08.2020 Другі дзень датэрміновага галасавання: дзяжурствы пад уваходамі і пазбаўленне акрэдытацыі
5 жніўня на выбарчых участках праходзіць другі дзень датэрміновага галасавання. Незалежных назіральнікаў ад кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” па-ранейшаму не дапускаюць да маніторынгу хода выбараў.