Навіны на тэму: праваабаронцы
12.01.2023 Паказанні засакрэчаных сведак і допыт мытнікаў: што адбывалася на чацвёртым і пятым пасяджэннях па "справе Вясны"
У судзе Ленінскага раёна Мінска 11 і 12 студзеня працягнуўся суд па "справе Вясны".
12.01.2023 Юрыст "Вясны" Павел Сапелка пра суд над калегамі: "Гэта расправа над праваабаронцамі пад выглядам правасуддзя"
Паразмаўлялі пра працэс з нашым калегам — юрыстам "Вясны" Паўлам Сапелкам.
11.01.2023 Названыя лаўрэаты Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2022 год
Не ўсе лаўрэаты і намінанты змаглі прысутнічаць праз зняволенне ці вымушаную эміграцыю. “Вясна” распавядае, як праходзіла цырымонія ўручэння Прэміі.
10.01.2023 Трэці суд па "справе Вясны": Уладзю Лабковічу выклікалі "хуткую", праваабаронцы зноў просяць зняць кайданкі з іх
У судзе Ленінскага раёна Мінска 10 студзеня працягваецца суд "па справе Вясны".
06.01.2023 Камерны шлях Марфы Рабковай — ва ўспамінах былых палітзняволеных СІЗА-1
Ужо трэці раз палітзняволеная праваабаронца "Вясны" Марфа Рабкова сустракае свой дзень народзінаў у няволі. 6 студзеня 2023 года ёй споўнілася 28 гадоў. За гэты час Марфа прайшла некалькі камер СІЗА-1 і сустрэла шмат людзей. "Вясна" сабрала ўспаміны пра Марфу ад яе былых сукамерніц.
06.01.2023 "Спадзяюся, што вы працягнеце захоўваць рашучасць і аптымізм". Сімвалічная "хросная" павіншавала Марфу Рабкову з Днём Народзінаў
Дэпутатка нямецкага Бундэстагу Агнешка Бругер, якая ў межах кампаніі #WeStandByYou з'яўляецца сімвалічнай "хроснай" праваабаронцы "Вясны" Марфы Рабковай, павіншавала яе з днём народзінаў.
06.01.2023 Працягваецца суд па "справе Вясны". Другі дзень
У судзе Ленінскага раёна Мінска 6 студзеня працягваецца суд "па справе Вясны", фігурантамі якой з'яўляюцца Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Уладзімір Лабковіч, а таксама Зміцер Салаўёў.
05.01.2023 У Мінску па "справе Вясны" судзяць чатырох праваабаронцаў. Анлайн
У судзе Ленінскага раёна Мінска сёння, 5 студзеня, распачынаецца суд "па справе Вясны".
02.01.2023 Палітзняволены вясновец Уладзь Лабковіч — намінант на "Праваабаронцу года-2022"
Лаўрэата абвесцяць 11 студзеня, а сёння мы распавядаем пра нашага калегу Уладзя.
27.12.2022 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Рэпрэсіі, вайна, Нобелеўская прэмія міру. Прадстаўнікі ПЦ “Вясна”— пра тое, якім ім запомніўся 2022 год.
27.12.2022 Абсерваторыя патрабуе вызвалення "вясноўцаў" і заклікае да акцый салідарнасці з імі
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў выступіла з заявай напярэдадні пачатку суда над праваабаронцамі "Вясны" Алесем Бяляцкім, Валянцінам Стэфановічам і Уладзем Лабковічам.
25.12.2022 "Чалавек, якому балела за ўсё". Да гадавіны смерці Сяргея Гоўшы
Роўна год таму, 25 снежня 2021 года, на 73-м годзе абарвалася жыццё аднаго з найстарэйшых “вясноўцаў”, сябры Рады арганізацыі Сяргея Гоўшы.
24.12.2022 Экстрадыцыя, выдварэнне, выкраданне. Як беларусаў вывозяць з Расіі, каб асудзіць на радзіме?
Гісторыі беларусаў, якіх затрымалі ў Расіі і выдалі Беларусі — у новым выпуску падкаста "Вясна прыйдзе".
22.12.2022 Прызначаная дата суда па "справе Вясны". Працэс пачнецца ўжо 5 студзеня
У судзе Ленінскага раёна Мінска прызначылі дату суда па справе супраць старшыні Праваабарончага цэнтра "Вясна" і Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, яго намесніка Валянціна Стэфановіча і каардынатара кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзіміра Лабковіча, а таксама Змітра Салаўёва, якога будуць судзіць у парадку спецыяльнай вытворчасці.
21.12.2022 "Сімвал барацьбы за свабоду". Партрэт Алеся Бяляцкага — цяпер насупраць амбасады Беларусі ў Літве
У Вільні адбылося публічнае адкрыццё вялікай фрэскі з партрэтам Алеся Бяляцкага — старшыні ПЦ "Вясна" і лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру 2022.