Навіны на тэму: праваабаронцы
10.02.2023 Праваабаронцы "Вясны" праінфармавалі спецдакладчыкаў ААН пра парушэнні правоў і свабодаў вясноўцаў падчас суду
Праваабаронцы “Вясны” звярнуліся да спецдакладчыкаў ААН па пытаннях аб праваабаронцах, свабодзе мірных сходаў і аб’яднанняў, а таксама стане ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.
09.02.2023 Ад 9 да 12 гадоў калоніі: праваабаронцам "Вясны" запрасілі тэрміны
У судзе Ленінскага раёна Мінска 9 лютага адбываюцца судовыя спрэчкі па крымінальнай справы супраць старшыні "Вясны" і Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, ягонага намесніка і віцэ-прэзідэнта FIDH Валянціна Стэфановіча, каардынатара кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзіміра Лабковіча і праваабаронцы Дзмітрыя Салаўёва (завочна).
04.02.2023 "Стварылі ўнікальную справу. І што гэта, як не палітычны падтэкст?" Па справе "Вясны" дапыталі праваабаронцаў
На судзе даследвалі ўсе 284 тамы крымінальнай справы і дапыталі праваабаронцаў. 9 лютага адбудуцца спрэчкі бакоў — ім запросяць тэрміны.
02.02.2023 Праслухоўка ў СІЗА і "аператыўная распрацоўка" праваабаронцаў з 2020 года. Па справе "Вясны" скончылі вывучаць 284 тамы
Распавядаем, што змяшчаецца ў пісьмовых матэрыялах справы.
02.02.2023 "Іспанскі ўрад выказвае безумоўную падтрымку нашым краінам". Як праходзілі сустрэчы прадстаўнікоў Нобелеўскіх лаўрэатаў у Іспаніі
30 і 31 студзеня ў Іспаніі прайшоў шэраг сустрэч з прадстаўнікамі лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі міру, прысуджанай у 2022 годзе кіраўніку “Вясны” Алесю Бяляцкаму, украінскаму Цэнтру грамадзянскіх свабод і расійскаму “Мемарыялу”.
31.01.2023 "Каць, ну ты ж сама ўсё разумееш". Размова з затрыманай на судзе па справе "Вясны" журналісткай, якой забаранілі ўезд у Беларусь на 10 гадоў
"Вясна" паразмаўляла з Кацярынай Яньшынай пра затрыманне на судзе, 15 сутак у палітычнай камеры ЦІП на Акрэсціна, дэпартацыю з Беларусі і пра тое, чым адрозніваюцца рэпрэсіі ў Расіі і Беларусі.
31.01.2023 Праслухоўкі тэлефонаў, спіс палітвязняў і матэрыялы з сайта "Вясны": чым на судзе даказваюць віну праваабаронцаў
Распавядаем, што адбывалася на апошніх судовых пасяджэннях, якія доказы віны па справе выкарыстоўвае пракурор, а праваабаронца "Вясны" Алена Маслюкова каментуе абвінавачванні супраць калегаў у частцы "фінансавання пратэстаў".
29.01.2023 "Крыміналізацыя дапамогі ахвярам палітычных рэпрэсій — амаральная і нечалавечая". Як праходзіць суд па справе "Вясны"
Распавядаем, што адбывалася на судзе над праваабаронцамі "Вясны" на гэтым тыдні.
24.01.2023 "555 дзён у смярдзючых катухах Валадаркі". Як праходзіць працэс па "справе Вясны"
"Вясна" распавядае, што адбывалася на апошніх судовых пасяджэннях.
20.01.2023 Праваабаронца Павел Левінаў звярнуўся ў пракуратуру наконт утрымання "вясноўцаў" у кайданках падчас суду
Ён накіраваў у Генеральную пракуратуру зварот наконт дачы прававых ацэнак і аднаўленні правоў грамадзянаў.
19.01.2023 60 тамоў з 283 за некалькі дзён. Паскораны рэжым разгляду ў судзе "справы Вясны"
"Вясна" распавядае, як прайшлі восьмае, дзевятае і дзясятае судовыя пасяджэнні, і што новага па справе супраць палітзняволеных калег.
18.01.2023 "Да якасці доказаў узнікаюць пытанні як у адвакатаў, так і ў саміх абвінавачаных". Як два тыдні судзяць праваабаронцаў "Вясны"
Слухач падзяліўся разважаннямі пра судовы працэс над вясноўцамі, а праваабаронца "Вясны" Алена Маслюкова пракаментавала абвінавачванні праваабаронцам.
17.01.2023 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Над палітзняволеным Андрэем Пачобутам нарэшце пачаўся суд. “Гэта пераслед за рэалізацыю права на свабоду выказвання”.
16.01.2023 Сёмае пасяджэнне па "справе Вясны": другая "хуткая" за тыдзень і паперы без подпісаў як доказы віны
"Вясна" працягвае сачыць за працэсам над палітзняволенымі калегамі і патрабаваць іх вызвалення.
13.01.2023 Ціск у СІЗА, аператыўная відэаздымка ў брэсцкім офісе, сведкі на паперы. Што стала вядома на шостым пасяджэнні па "справе Вясны"
У судзе Ленінскага раёна Мінска 13 студзеня адбылося шостае судовае пасяджэнне па "справе Вясны".