Навіны на тэму: смяротнае пакаранне
30.11.2015 Тэма смяротнага пакарання загучала ў вёсках Беларусі
Валанцёры кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” распачалі інфармаванне жыхароў беларускіх вёсак па тэме смяротнай кары. Ідэя гэтай ініцыятывы з’явілася падчас Летніх школ на правах чалавека ў Вільні з мэтаю ўзняць дыскусію па смяротнаму пакаранню сярод жыхароў малых населеных пунктаў.
30.11.2015 Праблема смяротнага пакарання ў Беларусі застаецца прыярытэтам для краін ЕС
Аднаўленне дыялогу паміж ЕС і Беларуссю паспрыяе больш шырокаму абмеркаванню праблемы смяротнага пакарання. Такое спадзяванне выказаў у інтэрв’ю сайту ПЦ “Вясна” намеснік кіраўніка дыпламатычнай місіі Вялікабрытаніі Дэвід Спаерз.
25.11.2015 Amnesty International абвясціла тэрміновую акцыю супраць смяротнага прысуда Івану Куляшу
Міжнародная праваабарончая арганізацыя распаўсюдзіла паведамленне, у якім заклікае дамагацца адмены смяротнага прысуда Івану Кулешу.
25.11.2015 ПАСЕ выказвае трывогу з нагоды смяротнага прысуда ў Беларусі
Два дакладчыкі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) выказалі трывогу з нагоды смяротнага прысуду, вынесенага у Беларусі на мінулым тыдні, і заклікалі ўлады не прыводзіць яго ў выкананне, паведамляе афіцыйны сайт ПАСЕ.
24.11.2015 Еўрасаюз асуджае новы смяротны прысуд у Беларусі
Знешнепалітычная служба ЕС апублікавала заяву па смяротным пакаранні ў Беларусі, у якой выказала занепакоенасць з нагоды вынясенне чарговага смяротнага прысуда ў Беларусі і нагадала ўладам аб бесчалавечнасці гэтай меры пакарання.
23.11.2015 Дыскусіі на тэму смяротнага пакарання прайшлі ў рэгіёнах
На мерапрыемствах адбыўся паказ дакументальнага фільма “Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання” і прэзентацыя кнігі “Смяротнае пакаранне ў Беларусі”, а таксама дыскусіі на тэму “Смяротнае пакаранне – гэта забойства”.
23.11.2015 Савет Еўропы глыбока шкадуе аб вынясенні новага смяротнага прыгавору ў Беларусі
Савет Еўропы чакае, што Беларусь дасць асуджанаму магчымасць звярнуцца з апеляцыяй. Смерць не азначае справядлівасць
21.11.2015 У Воршы дыскутавалі на тэму смяротнага пакарання
20-га лістапада ў Воршы адбыўся паказ фільма „Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання”, прэзентацыя кнігі “Смяротнае пакаранне ў Беларусі” і дыскусія на тэму „Смяротнае пакаранне – гэта забойства”.
20.11.2015 Чарговы смяротны прысуд вынесены ў Гародні
20 лістапада 2015 года ў Гарадзенскі абласны суд пад старшынствам суддзі Анатоля Зайца вынес смяротны прысуд Івану Куляшу.
19.11.2015 У Гомелі могуць быць вынесеныя два новыя смяротныя прысуды
19 лістапада Гомельскі абласны суд пачаў слуханні крымінальнай справы па трайным забойстве. І днямі Следчы камітэт завяршыў расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да 33-гадовага мужчыны, абвінавачанага ў жорсткім забойстве дзвюх жанчын.
19.11.2015 Навошта ў Беларусі смяротнае пакаранне? (відэа)
На гэтае пытанне шукалі адказ журналісты Белсата у праграме “Рэпартэр” разам з актывістамі кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання”.
19.11.2015 Верагоднасць смяротнага пакарання Івану Куляшу застаецца вельмі высокай
19-га лістапада 2015 года ў Гарадзенскім абласным судзе працягваўся разгляд справы над Іванам Куляшом, якому пагражае смяротнае пакаранне. Працэс цягнуўся ўсяго некалькі хвілін.
11.11.2015 МЗС праінфармаваў іншыя кампетэнтныя органы аб выкананні міжнародных правілаў па справе Іванова
МЗС у сваім адказе паведамляе, што праінфармавала Вярхоўны Суд, Генеральную Пракуратуру і Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь аб рэгістрацыі звароту С. Іванова ў КПЧ.
11.11.2015 Генсакратар ААН заклікаў адмовіцца ад смяротнага пакарання
Падчас прэзентацыі новай кнігі пра праблему смяротнага пакарання Генеральны сакратар ААН заклікаў адмовіцца ад гэтага варварскага віду пакарання.
05.11.2015 У Гродне абвінавачанне запатрабавала смяротнага прысуду для Івана Куляша
Івана Куляша вінавацяць адразу ў трох забойствах з прымяненнем сякеры, крадзяжы і рабаванні. Дзяржаўнае абвінавачванне патрабуе выключнай меры пакарання – расстрэлу. 28-мі гадовы Іван Кулеш -- выхаванец дзіцячага дому, жыў без сям’і, скончыў усяго 9 класаў школы.