Навіны на тэму: смяротнае пакаранне
21.01.2016 Грамадзянін Расіі, асуджаны да смерці ў ААЭ і затрыманы ў Беларусі, выйшаў на свабоду
7 снежня 2015 г. у Беларусі быў затрыманы расіянін Пётр Іванік. Яшчэ ў 2011 годзе ён быў асуджаны да смяротнага пакарання ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах за тое, што замовіў забойства свайго партнёра па бізнесе.
20.01.2016 Перагляд справы Іваніка - галоўная ўмова для яго выдачы Арабскім Эміратам
Грамадзянін Расіі Пётр Іванік, які зараз знаходзіцца ў Мінскім СІЗА №1 на вул. Валадарскага і чакае экстрадыцыі ў Арабскія Эміраты, дзе яму вынесены смяротны прысуд, мусіць быць выдадзены краіне.
18.01.2016 Пад алкаголем, раней судзімы, але не маньяк: што ўяўляе з сябе тыповы прысуджаны да расстрэлу (табліца)
«Наша Ніва» сістэматызавала гісторыі вынясення смяротных прысудаў за апошні час – адкуль паходзіць злачынца, дзе адбылося забойства, ці стала яго прычынай ужыванне алкаголю.
14.01.2016 Апытанка медыяэксперта: 55 адсоткаў карыстальнікаў твітэра – супраць смяротнага пакарання
Пытанне было сфармуляванае наступным чынам: “Ваша стаўленне да смяротнага пакарання ў Беларусі. Узважце усе за і супраць, паспрабуйце без эмоцый».
14.01.2016 Еўрасаюз зноў заклікаў Беларусь увесці мараторый на смяротную кару
У сувязі з вынясеннем у Беларусі новага смяротнага прыгавору Еўрасаюз зноў заклікаў улады краіны ўвесці мараторый на смяротную кару.
12.01.2016 Вярхоўны суд вызначыўся з датай разгляду скаргі асуджанага да смяротнага пакарання Куляша
Калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда Беларусі прызначаная дата разгляду касацыйнай скаргі па так званай “Лідскай справе”, выракам якой стаў смяротны прысуд Івану Куляшу, прызнаным вінаватым у трох забойствах.
11.01.2016 Чарговы асуджаны да смерці – Генадзь Якавіцкі
11 студзеня прадстаўнікі кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” сустрэліся са сваякамі асуджанага да вышэйшай меры пакарання жыхара Вілейкі Генадзя Якавіцкага.
10.01.2016 Да расстрэлу прысудзілі жыхара Вілейкі, які ўжо быў асуджаны на смерць у савецкі час
У судзе Вілейскага раёна 5 студзеня вынесены смяротны прысуд жыхару Вілейкі, абвінавачанаму ў забойстве сваёй сужыцелькі. У Вілейцы адбылося выязное пасяджэнне суда Мінскай вобласці, які і вынес гэты прысуд.
21.12.2015 У ААН зарэгістравана скарга маці Грунова
КПЧ ААН зарэгістраваў індывідуальнае паведамленне аб парушэнні права не падвяргацца жорсткаму, бесчалавечнаму, зневажальнаму годнасць абыходжанню і права на справядлівы суд, якое накіравала маці растралянага ў 2014 годзе жыхара Гомеля Аляксандра Грунова – Вольга Грунова.
16.12.2015 Грамадзянін Расіі, асуджаны да смяротнага пакарання ў Арабскіх Эміратах, чакае экстрадыцыі на Валадарцы
У Праваабарончы цэнтр “Вясна” да прадстаўнікоў кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” звярнуліся людзі, якія прадставіліся сваякамі Пятра Іваніка. Яму паграджае смяротнае пакаранне ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах.
15.12.2015 Камітэт па правах чалавека прызнаў парушэнне права на жыццё Паўла Селюна
Камітэт адзначае: права на жыццё ў адпаведнасці з артыкулам 6 Пакта, было парушана, паколькі аўтар быў прысуджаны да смяротнага пакарання ў выніку несправядлівага судовага разбіральніцтва.
10.12.2015 Актывісты кампаніі "Еўрапейская Беларусь" правялі пікет да Дня правоў чалавека
Актывісты арганізацыі Еўрапейская Беларусь у Міжнародны дзень правоў чалавека правялі ў цэнтры Мінска пікет, накіраваны на адмену смяротнага пакарання.
08.12.2015 Манголія скасавала смяротнае пакаранне
Вялікі дзяржаўны хурал Манголіі ратыфікаваў новую рэдакцыю Крымінальнага кодэкса і адпаведныя прававыя акты, якія ўвойдуць у дзеянне з 1 верасня 2016 года.
07.12.2015 Кніга “Смяротнае пакаранне ў Беларусі” даступная ў электронным фармаце
Кніга-даследванне “Смяротнае пакаранне ў Беларусі” стала даступная шырокаму колу чытачоў – акрамя папяровай версіі яе зараз можна спампаваць у электронным фармаце.
30.11.2015 Далучайцеся да акцыі “Гарады за жыццё — гарады супраць смяротнага пакарання” (відэа)
Кампанія "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" заклікае ўсіх далучацца да акцыі “Гарады за жыццё — гарады супраць смяротнага пакарання”, якая ладзіцца 30 лістапада.