Навіны на тэму: акцыі
28.06.2018 Абаронцу Курапатаў Леаніда Кулакова ізноў збіў аўтамабіль – на гэты раз з пераломам рукі
Гэта не першы выпадак наезду аўтамабіля на Кулакова. Каля 2 тыдняў таму адін з наведнікаў аўтамабіля наўмысна не спыніўся і ўдарыў актывіста капотам свайго аўтамабіля. За гэта на кіроўцу склалі пратакол і пакаралі невялікім адміністрацыйным штрафам. Адзначаліся спробы наезду і іна іншых пікетоўшчыкаў.
25.06.2018 Змітра Дашкевіча затрымлівалі за банэр „Курапаты – дарога смерці”
Змітра Дашкевіча позна ўвечары 23 чэрвеня затрымалі за парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў. Раней у той дзень быў затрыманы жыхар Ваўкавыска Валерый Жабрак, які вёз з Курапат расцяжку з надпісам «Курапаты — дарога смерці».
20.06.2018 Абарона Курапатаў: пачатак перамоваў і шмат пратаколаў
Усяго цягам дня 19 чэрвеня супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі склалі 13 пратаколаў на пікетоўшчыкаў: Вячаслаў Сіўчык – 4 пратаколы, Леанід Кулакоў – 3 пратаколы, Сяргей Мацкойць – 2 пратаколы, Ніна Багінская таксама 2 пратаколы, па адным – у Святланы і Георгія Софіных.
19.06.2018 Спадчына змрочных часоў: штрафы за ўшанаванне ахвяраў сталінскіх рэпрэсій
У відэафільме, створаным Праваабарончым цэнтрам “Вясна”, распавядаецца пра сітуацыю, у якую патрапілі жыхары Мінска – 80-гадовы Антон Вусовіч і 66-гадовая Вера Вакуловіч. Яны – адныя з некалькі дзесяткаў чалавек, якія сабраліся 29 кастрычніка 2017 года ля будынку КДБ, каб паўдзельнічаць у жалобнай акцыі «Ланцуг памяці».
19.06.2018 Абарона Курапатаў: пераход да мяккіх варыянтаў пратэсту?
Вахту каля рэстарацыі «Поедем поедим» 18 чэрвеня трымалі актывісты грамадзкай арганізацыі «Альтэрнатыва», а ў другой палове дня ім на дапамогу прыехалі і актывісты БСДП (Грамада). Усяго 7 чалавек. Ці хопіць іх на блякаваньне рэстарацыі? – ставіць пытанне Радыё Свабода.
15.06.2018 Узмацняецца пераслед абаронцаў Курапатаў: 12 пратаколаў за дзень
Рэпрэсіі супраць праціўнікаў адкрыцця рэстаранна-забаўляльнага комплексу “Поедем поедим” у ахоўнай зоне месцаў масавых пахаванняў ахвяраў палітычных рэпрэсій у Курапатах, у чацвер, 14 чэрвеня былі самымі масавымі за ўвесь час пікетавання рэстарану.
14.06.2018 Абарона Курапатаў: непажаданыя наведнікі рэстарана і новыя пратаколы
Паводле распрацаванага абаронцамі Курапатаў графіку пікетавання каля рэстарана «Поедем поедим» у Курапатах 14 чэрвеня вахту перанялі актывісты Партыі БНФ.
13.06.2018 Алесь Бяляцкі пра рэстарацыю ў Курапатах: "Гэтую ненармальную сітуацыю яшчэ магчыма змяніць"
Старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі і сябра Рады арганізацыі Зміцер Салаўёў выказалі сваё стаўленне да сітуацыі вакол рэстаранна-забаўляльнага комплексу “Паедзем, паядзім”, які пабудаваны ў Курапатах.
13.06.2018 Абарона Курапатаў: інцыдэнты, канфлікты, пратаколы…
Больш за трыццаць пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях супрацоўнікі міліцыі і ДАІ склалі на абаронцаў Курапатаў, якія пратэстуюць супраць адкрыцця рэстаранна-забаўляльнага комплеску “Паедзем-паядзім”, што паўстаў на месцы масавых пахаванняў ахвяраў рэпрэсій ва ўрочышчы Курапаты.
12.06.2018 Абарона Курапатаў: самае важнае за 12 чэрвеня
Згодна з распрацаваным графікам пікетавання рэстаранна-забаўляльнага комплексу “Паедзем паядзім” на вахту сёння заступаюць актывісты Руху салідарнасці “Разам”.
11.06.2018 Абаронцы Курапатаў кансалідуюцца і прымаюць праграму дзеянняў
У шосты дзень супрацьстаяння абаронцаў Курапатаў на месцы ўваходу ў рэстаранны комплекс «Поедем поедим» адбылася нарада кіраўнікоў грамадскіх рухаў і партый.
11.06.2018 Вынесена папярэджанне праціўнікам будаўніцтва акумулятарнага завода
Пракуратура Берасця вынесла афіцыйнае папярэджанне чатыром праціўнікам будаўніцтва акумулятарнага завода.
06.06.2018 Затрымліваюць абаронцаў Курапатаў
На актывістаў, якія намагаюцца не дапусціць адкрыцця рэстараннага комплексу «Паедзем, паядзім» каля ўрочышча Курапаты складзеныя пратаколы за парушэнне Правілаў дарожнага руху.
05.06.2018 Рэстаранны комплекс у Курапатах: супрацьстаянне грамадскасці і бізнесу
Сёння плануецца адкрыццё рэстараннага комплексу «Паедзем, паядзім» каля ўрочышча Курапаты. Тут сабраліся грамадскія актывісты, якія бароняць гістарычнае месца і супрацоўнікі міліцыі
28.05.2018 Шлях з Мінску ў Астравец: у Заслаўі прайшла акцыя супраць будаўніцтва АЭС
У Заслаўі 26 траўня прайшла акцыя «Астравецкі шлях». Арганізатарамі выступілі Беларуская партыя «Зялёныя», БХД, рух салідарнасці «Разам».