Навіны на тэму: выбары-2008

07.10.2008 Ці аб'ектыўна ЦВК разгледзіць скаргі?

Разгляд Цэнтрвыбаркамам скаргаў з патрабаваннем прызнаць вынікі выбараў несапраўднымі "не будзе аб'ектыўным". Такую думку 6 кастрычніка на прэс-канферэнцыі ў Мінску выказала член Партыі БНФ Галіна Сямдзянава, якая падчас выбарчай кампаніі з'яўлялася членам ЦВК з правам дарадчага голасу. Скаргі Цэнтральная камісія плануе разгледзець 14 кастрычніка.

06.10.2008 Алесь Бяляцкі: «Улады ўвогуле перасталі саромецца назіральнікаў»

Беларускія праваабаронцы сцвярджаюць, што зафіксаваныя імі факты парушэння заканадаўства і грубай фальсіфікацыі “выбараў” у Беларусі амаль немагчыма данесці да грамадзкасці, і ўлады гэтым бессаромна карыстаюцца. Беларускія праваабаронцы падзяліліся з літоўскімі журналістамі ў Вільні інфармацыяй аб назіранні за “выбарамі”– пра гэтую палітычную кампанію дзяржаўныя мас-медыя ў Беларусі не давалі і не даюць ня толькі што альтэрнатыўнай, але амаль ніякай інфармацыі, паведамляе радыё «Deutsche Welle».

03.10.2008 На чым зараз павiнны сканцэнтравацца дэмакратычныя сiлы?

Вынiкi выбараў у Палату прадстаўнiкоў вядомыя. Самыя актуальныя пытаннi як заўжды: "Хто вiнаваты?" i "Што рабiць?" Iх задаюць адзiн аднаму як простыя людзi, якiя адчуваюць сябе падманутымi, так i палiтыкi. Мы вырашылi пацiкавiцца менавiта ў былых кандыдатаў: «На чым зараз павiнны сканцэнтравацца дэмакратычныя сiлы: на патрабаванні правядзення паўторных выбараў, на прэзiдэнцкай кампанii 2011 года альбо на байкоце ўсiх будучых выбарчых кампанiй у Беларусi?»

03.10.2008 ЦВК Беларусі прызнае наяўнасць праблем са спісамі выбарцаў

Цэнтравыбаркам Беларусі прызнае, што існуюць факты недакладнасці спісаў выбарцаў. Але, на думку сакратара ЦВК Мікала Лазавіка, яны не могуць уплываць на вынікі выбараў.

03.10.2008 ЦВК ігнаруе скаргі на фальсіфікацыі вынікаў «выбараў»

Сакратар ЦВК Беларусі Мікалай Лазавік заявіў, што на вынікі «парламенцкіх выбараў» ніяк не паўплываюць скаргі назіральнікаў і экс-кандыдатаў у «дэпутаты».

01.10.2008 Кандыдата ў дэпутаты ад БНФ забралі ў войска ў дзень «выбараў»

Дэмакратычнаму кандыдату Віталю Каратышу не далі магчымасці дачакацца вынікаў галасавання па Лунінецкай выбарчай акрузе № 13. Вайсковец тэрміновай службы для ўдзелу ў выбарах атрымаў адпачынак і павінен быў вярнуцца ў частку ў панядзелак, але раніцай у нядзелю Каратыша выклікалі ў ваенкамат і адправілі ў войска.

01.10.2008 Цуды ў скрынках у Слоніме

Паважанаму ў сваім горадзе доктару Івану Шэгу (БНФ) пратаколы даюць больш за 30% галасоў. Дзіва ў іншым: на адзіным участку ў горадзе, дзе ў камісію змог патрапіць прадстаўнік Шэгі, апазыцыянэр атрымаў перамогу. А вось на ўсіх астатніх — старшыня райвыканкаму Мечыслаў Касьцюк.

01.10.2008 Назіральнікі ў Светлагорску: выбары нельга лічыць дэмакратычнымі

Мясцовыя незалежныя назіральнікі зрабілі выснову, што ў Светлагорскай выбарчай акрузе выбары ў Палату прадстаўнікоў не былі свабоднымі і дэмакратычнымі.

30.09.2008 Апазыцыя абскардзіла вынікі выбараў

Былыя кандыдаты ў дэпутаты ад АГП, ПКБ, БНФ абскардзілі абвешчаныя вынікі галасаваньня па сваіх акругах. Яны дамагаюцца паўторнага падліку галасоў ці паўторных выбараў.

30.09.2008 Па выбарах звольнілі з працы кіраўніка штабу апазіцыйнага кандыдата

29 верасня Івану Бедку, які быў кіраўніком выбарчага штабу апазыцыйнага кандыдата Івана Шэгі, у Цэнтральнай раённай бальніцы Слоніма паведамілі, што зь ім датэрмінова спыняецца кантракт.

30.09.2008 У Цэнтравыбаркам пададзена 35 скаргаў па выніках выбараў

У Цэнтравыбаркам пададзена 35 скаргаў па выніках выбараў. 22 з іх — непасрэдна ў дзень выбараў. Па словах кіраўніцы ЦВК Лідзіі Ярмошынай, у пяці скаргах патрабуецца прызнаць выбары несапраўднымі. Гэта, у прыватнасці, скаргі Вольгі Казулінай і Сяргея Калякіна.

30.09.2008 Папярэдняе заключэнне і выcновы місіі АБСЕ па назіранню за выбарамі ў Беаларусі

Як паведамлялася ў СМІ, міжнародная місія назіральнікаў Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ) не прызнала парламенцкія выбары, якія адбыліся ў Беларусі 28 верасня, адпаведным дэмакратычным стандартам, адзначыўшы пры гэтым вялікую колькасць парушэнняў і фальсіфікацый. Прапануем папярэдняе заключэнне і вывады місіі АБСЕ па назіранню за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

30.09.2008 ЗША: Выбары ў Беларусі не адпавядалі міжнародным стандартам

Парламенцкія выбары ў Беларусі ў значнай меры не адпавядалі міжнародным стандартам. Пра такую заяву намеснік начальніка прэс-службы Дзяржаўнага дэпартамента ЗША Роберта Вуда. Вуд папярэдзіў, што выказвае толькі папярэднюю ацэнку адміністрацыі Джорджа Буша. Заўвагі Белага Дома выклікалі, напрыклад, пэўныя пытанні, звязаныя з падлікам галасоў.

29.09.2008 Аляксей Янукевіч ня мае магчымасьці перадаць скаргу ў акруговую выбарчую камісію

Аляксей Янукевіч, які зьяўляецца даверанай асобай кандыдата ад Партыі БНФ па Кобрынскай выбарчай акрузе № 12 Аляксандра Меха ня можа падаць скаргу ў акруговую выбарчую камісію.

29.09.2008 Што могуць бачыць назіральнікі пры падліку галасоў (відэа)

Працэс "падліку" галасоў на ўчастку для галасавання №473 па Старавіленскай выбарчай акрузе г. Менску. Усё, што дазволена бачыць назіральнікам. Любыя спробы падысці бліжэй і паглядзець, што насамрэч там адбываецца, прысякаліся.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства